Вы тут

Фінальны этап спаборніцтваў «Снежны снайпер» праходзіць у Раўбічах


У гэтыя выхадныя на лыжні ў спартыўным комплексе «Раўбічы» праходзяць спаборніцтвы па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, у якім прымаюць удзел 168 юных біятланістаў. 


У адкрыцці рэспубліканскіх спаборніцтваў прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко, першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Вячаслаў Дурноў, міністр адукацыі Ігар Карпенка, старшыня назіральнага савета Беларускай федэрацыі біятлону Валерый Вакульчык, прадстаўнікі Мінгарвыканкама і Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. 

«Паглядзеўшы сёння на адкрыццё спаборніцтваў, на трыбуны, якія актыўна падтрымліваюць удзельнікаў, у мяне склалася ўражанне, што прысутнічаем на маленькай Алімпіядзе. Атрымалася стварыць выдатную атмасферу, шмат снегу толькі спрыяе гэтаму. Адзначу, што ў «Раўбічах» сёння спаборнічаюць звычайныя школьнікі. На сваім прыкладзе яны паказваюць, што кожны можа дамагчыся поспехаў у масавым спорце», - адзначыў Васіль Жарко. 

У гэтым годзе арганізатарам удалося наблізіць турнір да сусветных стандартаў. Хлопцы, якія выйшлі на заснежаную лыжную трасу ў спарткомплексе "Раўбічы", змаглі адчуць увесь напал барацьбы, уласцівы буйным міжнародным спаборніцтвам. 

Завяршалі спаборніцкую праграму ў першы дзень «Снежнага снайпера» юныя біятланісты ў старэйшай узроставай групе. Усяго ў першы дзень было разыграна шэсць камплектаў узнагарод. 

Заўтра «Снежны снайпер» працягне адкрываць новых зорак біятлону.

Ганна Занкавіч

Фота аўтара 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.