Вы тут

Лясны турызм на трыльён юаняў


Летась у Кітаі “зялёная  індустрыя” прырасла на 17,7%.


Аб'ём кітайскай індустрыі ляснога турызму ў 2017 годзе дасягнуў 1,15 трлн юаняў (180 млрд долараў), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 

У лясныя паркі і паркі водна-балотных угоддзяў Кітая ў мінулым годзе было здзейснена парадку 1,39 млрд турыстычных паездак, гэта каля 28 працэнтаў усіх турпаездак па КНР, паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні лясной гаспадаркі. За апошнія пяць гадоў лясны турызм набраў вялікую папулярнасць у Кітаі, прыбыткі галіны выраслі з 61,8 млрд юаняў у 2012 годзе да 140 млрд юаняў у 2017-м. За гэты адрэзак часу сярэднегадавыя тэмпы росту колькасці турыстычных паездак у рамках ляснога турызму склалі 15,5 працэнта, а іх агульная колькасць дасягнула 4,6 млрд.

За гэты час у Кітаі з'явілася каля тысячы новых зон ляснога турызму. Турысты наведваюць лясныя паркі для адпачынку, заняткаў спортам, паляпшэння стану свайго здароўя і ў пошуках прыгод. Галіна ляснога турызму таксама дапамагае ў барацьбе з беднасцю. Дзякуючы ёй кожны год каля 350 тыс. бедных сем'яў павялічвалі свае даходы ў сярэднім на 3500 юаняў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».