Вы тут

Амерыканец паабяцаў да мая з'есці 30 тысяч Біг-Макаў


Амерыканец Дон Горске, вядомы сваёй любоўю да Біг-Макаў, плануе да мая з'есці 30 тысяч гэтых сэндвічаў.


"Рэкорд будзе пастаўлены з Гінесам або без яго, - сцвярджае ён. - Біг-Макі - мая любімая ежа, таму я проста буду есці іх кожны дзень, як і раней".

Звычайна Горске паглынае 14 Біг-Макаў на тыдзень. Па яго падліках, за апошнія 44 гады набярэцца не больш за восем дзён, калі ён не з'еў ніводнага сэндвіча. Як правіла, мужчына купляе іх загадзя ў "Макдоналдсе", а потым разагравае ў мікрахвалёўцы па меры неабходнасці.

У 2016 годзе Горске трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса як чалавек, які з'еў больш Біг-Макаў, чым любы іншы жыхар свету. Ён зняўся ў двух дакументальных фільмах, апублікаваў аўтабіяграфічную кнігу і неаднаразова ўдзельнічаў у тэлеперадачах.

Біг-Мак створаны ў Амерыцы ў 1967 годзе. Ён уяўляе сабой сэндвіч з дзвюма катлетамі, сырам, марынаваным агурком і салатным лісцем. Для гамбургера выкарыстоўваецца булачка з кунжутам, разрэзаная на тры часткі.

У 2017 годзе паведамлялася, што кампанія McDonald's прадставіла ў ЗША два новыя варыянты Біг-Мака: маленькі Mac Jr. без другой катлеты і сярэдняй булачкі, і Grand Mac, які ў паўтара разы большы, чым звычайны.

lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?