24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Белстат апісаў партрэт сярэднестатыстычнай беларускі


Белстат да Міжнароднага жаночага дня апісаў партрэт сярэднестатыстычнай беларускі.


Кацярына Бурая. "Miss Supranational 2012"

Паводле папярэдніх даных, на пачатак 2018 года ў Беларусі пражывалі 5,1 млн жанчын (53,4 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва), пераважная большасць - у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу (79 працэнтаў).

Сярэдні ўзрост жанчыны на пачатак 2017-га склаў 42,6 года, прычым у гарадах жаночае насельніцтва значна маладзейшае, чым у сельскай мясцовасці (сярэдні ўзрост гараджанкі - 41,2 года, жанчыны - 47,8).

Цяпер без прадстаўніц прыгожага полу немагчыма ўявіць сабе ні адну сферу жыцця грамадства і дзяржавы. Палавіна працуючых у арганізацыях рэспублікі - жанчыны. У меншай ступені яны прадстаўлены ў прамысловасці, сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы, на транспарце, у будаўніцтве. Затое прадстаўніцы прыгожага полу дамінуюць у такіх відах эканамічнай дзейнасці, як ахова здароўя і сацыяльныя паслугі, адукацыя, фінансавая і страхавая дзейнасць, паслугі па часовым пражыванні і харчаванні, аптовы і рознічны гандаль, творчасць, спорт, забавы і адпачынак, дзяржкіраванне, прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць і інш.

Сярод працуючых у розных сферах эканамічнай дзейнасці жанчын у кожнай трэцяй ёсць вышэйшая адукацыя, кожнай чацвёртай - сярэдняя спецыяльная, у 16,5 працэнта - прафесійна-тэхнічная адукацыя.

У 2017 годзе ў шлюб уступілі 66,2 тыс. жанчын, з іх 46,1 тыс. - упершыню. Калі ў 2011 годзе сярэдні ўзрост жанчыны пры ўступленні ў першы шлюб складаў 24,5 года, то ў 2017-м - ужо 25,8, у паўторны шлюб - 38 гадоў (у 2011 годзе - 37,1). Каля 1 тыс. жанчын выйшлі замуж ва ўзросце старэйшым за 60 гадоў.

Сярод жанчын, у якіх у мінулым годзе з'явіліся дзеці, для 40,2 працэнта гэта былі першыя роды; 39,5 працэнта нарадзілі паўторна; для 14,7 працэнта жанчын роды сталі трэцімі, 5,6 працэнта - чацвёртымі і больш.

У імкненні быць здаровымі і добра выглядаць многія беларускі займаюцца фізкультурай і спортам у вольны час. Такіх на пачатак 2017 года было 25,3 працэнта. Пры гэтым кожная шостая з іх штодзень удзяляла час спартыўным заняткам, амаль 42 працэнты займаліся фізкультурай і спортам 2-3 разы ў тыдзень.

Паводле даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, жанчыны з'яўляюцца актыўнымі інтэрнэт-карыстальнікамі. У мінулым годзе 73,3 працэнта жанчын ва ўзросце 16-72 гады карысталіся сеткай, пры гэтым амаль 74 працэнты з іх - штодзень. Самыя актыўныя інтэрнэт-карыстальнікі - маладыя жанчыны ва ўзросце 16-24 гады. Сярод іх 95,2 працэнта заходзілі ў інтэрнэт штодзень.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.