Вы тут

Якія прадукты выклікаюць вугрысты сып?


З-за чаго на самай справе з'яўляюцца прышчы ў падлеткаў і дарослых? І як пазбавіцца ад гэтых чырвоных кропак раз і назаўсёды?


Мы лічым, што вугрысты сып сустракаецца толькі ў падлеткаў, але гэта міф. На самай справе ён атакуе кожнага пятага дарослага. На якія праблемы намякаюць гэтыя сузор'і і як іх сцерці з твару і цела?

Вугры ў падлеткаў узнікаюць у выніку гарманальнай перабудовы. Арганізмы і дзяўчатак, і хлопчыкаў пачынаюць актыўна выпрацоўваць тэстастэрон, што вядзе да павышанай выпрацоўкі скуранога тлушчу, які закрывае поры. У дарослых людзей такія «закаркоўкі» адбываюцца таму, што ў іх лёгка трапляюць бруд і пыл. А яшчэ дарослыя больш часта ўмываюцца — так мы сушым скуру, і сальныя залозы імкнуцца гэта выправіць. Аднак сценкі праходаў з часам становяцца няроўнымі і падчас інтэнсіўнай работы забіваюцца.

Многія ведаюць, што выціскаць прышчы нельга. Калі мы выціскаем прышчык, то адкрываем праход у свой арганізм для любой інфекцыі. Можна абмежавацца фурункулам, а можна атрымаць заражэнне крыві. Нельга датыкацца да вугроў на твары. Ёсць так званы мёртвы трыкутнік: вобласць носа, верхняй губы і падбародка, дзе выціскаць прышчы асабліва небяспечна.

На выпрацоўку скуранога тлушчу ўплываюць нашы харчовыя звычкі. Аднак гэта зусім не тлустая ежа, а шакалад, алкаголь, газіраваныя напоі, ласункі. Гэтыя прадукты паскараюць кровазварот, што і ўзмацняе работу сальных залоз. Інакш кажучы, яны прымушаюць нас пацець, а да поту прыліпае бруд і забівае поры.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Сала ці шакалад?

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.