Вы тут

Укараняем ружы з дапамогай натуральных угнаенняў


Калі ў вас у вазе стаіць букет руж, якія вы б хацелі бачыць на сваім участку, не спяшайцеся выкідваць кветкі адразу пасля таго, як яны пачалі вянуць. Паспрабуйце ўкараніць ружы.


З дапамогай вострага нажа зрэжце ў ружы верхнюю частку такім чынам, каб застаўся чаранок памерам прыкладна 25 см. Пакрыйце воскам яго верхні зрэз. Для таго каб абнавіць чаранок, выдаліце з яго ўсё лісце і крыху абрэжце ніжні зрэз.

Пасля гэтага чаранкі трэба апрацаваць адным з ніжэйапісаных спосабаў. Можна паспрабаваць усе тры. Такім чынам вы зможаце вызначыць, які з іх падыходзіць для вас больш.

Першы спосаб

Прыгатуйце дражджавы раствор (100 мг дрожджаў на 10 літраў вады). Змясціце ў яго чаранкі прыкладна на адну траціну на 24 гадзіны. Па заканчэнні гэтага часу прамыйце іх цёплай вадой і пастаўце ў ёмістасць з вадой такім чынам, каб яна даходзіла да паловы чаранка. Па меры ўкаранення рэгулярна падлівайце ваду, каб яе ўзровень заўсёды захоўваўся на адной вышыні.

Другі спосаб

У літры вады трэба растварыць чайную лыжку мёду. У мядовы раствор змясціце чаранкі на адну траціну і пакіньце іх там на 12 гадзін. Пасля гэтага дастаньце і пастаўце іх у ёмістасць з вадой, каб чаранкі былі ў ёй напалову.

Трэці спосаб

У ваду з чаранкамі дадайце 10 кропель соку алоэ (абавязкова свежага). Алоэ стымулюе з'яўленне карэньчыкаў і ў той жа час імунную сістэму чаранка. Вада павінна даходзіць да сярэдзіны чаранкоў. Рэгулярна падлівайце яе, каб узровень не зніжаўся. Праз 10 дзён можаце дадаць яшчэ 5-7 кропель соку алоэ.

Пасля таго як ружа пусціць досыць буйныя карані, выконваючы ўсе правілы пасадкі расліны, высадзіце чаранкі ў падрыхтаваную для гэтай мэты ёмістасць з кветкавым грунтам.

Вядучая рубрыкі Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.