Вы тут

Тэлеканал АНТ падрыхтаваў святочны выпуск праграмы «Наша раніца»


У Міжнародны жаночы дзень вядучыя тэлеканала АНТ падрыхтавалі сваім сувядучым-паненкам эфірны выхадны, а гледачам асаблівы падарунак — спецыяльны святочны выпуск праграмы «Наша раніца».


Тан­цор Мі­ка­лай Лё­ліс,  фіт­нес-трэ­нер і ма­дэль Анд­рэй Тка­чоў  і чэм­пі­ён Бе­ла­ру­сі па бо­дзі­біл­дын­гу  Ар­цём Лу­ка­шэн­ка  ў рэ­клам­ным ро­лі­ку па­ка­за­лі,  што муж­чы­на на кух­ні — гэ­та эфект­на,  ве­се­ла і ў ку­лі­нар­ным сэн­се вы­ні­ко­ва.

Як высветліла «Звязда», цэлы дзень весці ўсе навіны, а таксама спартыўны агляд, будуць выключна мужчыны — разумныя, дасціпныя і прыгожыя, якія абяцаюць радаваць вока і слых жаночай аўдыторыі.

Творчая каманда «Нашай раніцы» пайшла яшчэ далей і вырашыла паказаць ідэальны жаночы дзень... зноў жа, мужчынскімі вачыма. «Неафіцыйны дэвіз святочнай праграмы — «Адчуйце наш боль, мужчыны!» — інтрыгуе кіраўнік дырэкцыі ранішняга вяшчання Таццяна Рудакоўская. У прыватнасці, вядучым давядзецца выпрабаваць на сабе касметычныя працэдуры па доглядзе за тварам, атрымаць кансультацыю дыетолага і, што называецца, як след пранікнуцца, што такое дэпіляцыя... А некаторым трэба будзе праявіць сябе на кухні — не тэлевізійнай, а звычайнай. Прычым, мяркуючы па анонсах, якія з'явіліся ў сацыяльных сетках тэлеканала, там будзе горача ў прамым і пераносным сэнсе.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота прадастаўлена тэлеканалам АНТ

Загаловак у газеце: Для дарагіх дам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».