Вы тут

Закон аб масавых мерапрыемствах будзе дапрацаваны


Дапрацоўку праекта закона па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў абмеркавалі дэпутаты і прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Пасяджэнне рабочай групы прайшло ў Палацы прадстаўнікоў.


Па словах кіраўніка рабочай групы па дапрацоўцы законапраекта, намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Валерыя Саўко, праект накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання адносін у сферы арганізацыі правядзення масавых мерапрыемстваў. Зыходзячы з гэтага мяркуецца ўнесці карэкціроўкі ў закон «Аб масавых мерапрыемствах» і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях з улікам правапрымяняльнай практыкі.

З новаўвядзенняў парламентарыі прапаноўвалі ўвесці паведамляльны парадак правядзення масавых мерапрыемстваў у пастаянных месцах для іх правядзення, якія вызначаны мясцовымі выканкамамі. Таксама прапаноўвалася прадугледзець шэраг мер па забеспячэнні грамадскага парадку, бяспекі і дадатковыя патрабаванні да арганізатараў масавых мерапрыемстваў. Плануецца ўрэгуляваць і працэдуру адклікання заявы аб правядзенні масавага мерапрыемства.

У сваю чаргу прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў выказалі сваё меркаванне па законапраекце. У прыватнасці яны прапаноўвалі адмяніць патрабаванні аб аплаце арганізатарамі расходаў на забеспячэнне грамадскага парадку. Не менш важным палічылі таксама ўдакладніць азначэнне масавага мерапрыемства ў законе.

Нагадаем, што Закон Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах» быў прыняты ў 1997 годзе. У кастрычніку мінулага года праект аб дапаўненнях у закон быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні. У цяперашні момант ён рыхтуецца да другога.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.