Вы тут

Святочная афіша для жанчын


5 цікавых мерапрыемстваў да Міжнароднага жаночага дня.


Эстрадная шоу-праграма «Аб чым маўчаць жанчыны»

Дзе: Маладзёжны тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Калі: 9 сакавіка, 19:00

Колькі каштуе: ад 11 р.

Тры сяброўкі, адна за другой, раскрыюць гледачам жаночыя сакрэты пра галоўнае: мужчын, бацькоў і дзяцей, свае мары і, канешне, пра каханне. Не хвалюйцеся: вы дакладна праведзяце гэты вечар з карысцю, атрымаеце добры настрой і абавязкова даведаецеся, пра што ўсё ж такі маўчаць жанчыны. Раім ісці на шоу з сяброўкай! 

У галоўных ролях: Марыя Траццякова, Вольга Осіпава, Наталля Пішчыкевіч.


Спектакль «Бабін бунт»

Дзе: Музычны тэатр (вул. Мяснікова, 44)

Калі: 10 сакавіка, 18:00

Колькі каштуе: ад 9 р.

Спакойна цякло жыццё казацкага хутара: мужыкі гулялі, самагонкай песціліся, жонак у строгасці трымалі і для парадку пакалочвала. Жанчыны ні ў чым ім не пярэчылі, цярпліва зносілі іх п'яныя выхадкі, старанна займаліся хатняй гаспадаркай. І нішто, здавалася б, не прадвяшчала бяды. Але тут з горада вярнулася ў родны край Насця і пачала мясцовых жанчын новаму жыццю вучыць, іх самасвядомасць абуджаць. Вось і падзяліўся хутар на два непрымірымых лагера: на жаночую камуну і мужыцкую арцель. Словам, пачаўся бунт...


Выстава «Вясна ўражанняў»

Дзе: Галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Калі: па 22 красавіка

Колькі каштуе: 10 р.

3 сакавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася новая вялікая персанальная выстава вядомага расійскага мастака Нікаса Сафронава пад назвай «Вясна ўражанняў». Яна складаецца з больш чым 100 жывапісных і графічных работ: партрэтаў дзяржаўных дзеячаў і зорак сусветнага шоу-бізнесу, сімвалісцкіх і кубістычных кампазіцый, а таксама палотнаў у тэхніцы DreamVision, за якую мастак быў уключаны ў «Кнігу рэкордаў Гінеса».


Фільм «Я худнею»

Дзе: кінатэатры Мінска

Калі: з 8 па 18 сакавіка

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Новая расійская камедыя — выдатная магчымасць ад душы пасмяяцца над праблемай, якая хвалюе большасць жанчын на планеце, асабліва напярэдадні вясновага цяпла. Адкладваем усе справы, бярэм лепшую сяброўку і ідзем у кіно!

У галоўных ролях: Аляксандра Борціч, Ірына Гарбачова, Сяргей Шнураў.


Love-квэст

Фота: sochi.mir-kvestov.ru

Дзе: «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25)

Калі: па 14 сакавіка

Колькі каштуе: 4 р. на дваіх

Дзякуючы квэсту, вы ненадоўга выпадзе з рэальнасці. Вас захопяць у палон самыя гучныя легенды пра каханне ў гісторыі нашай краіны...

Квэст падыдзе для закаханых і проста сяброў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.