Вы тут

Кіраўніком Еўрапола ўпершыню стане жанчына


Савет Еўрапейскага саюза ўпершыню прызначыў жанчыну выканаўчым дырэктарам Еўрапола. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на сайт Савета ЕС.


"8 сакавіка савет прызначыў Катрын дэ Боль з Бельгіі на пасаду выканаўчага дырэктара Еўрапола", - гаворыцца ў паведамленні. Яна была абраная са спісу кандыдатаў, які прапанаваў савет праўлення Еўрапола, і заступіць на новую пасаду 1 мая 2018 года, калі скончацца паўнамоцтвы дзеючага выканаўчага дырэктара Роба Уэйнрайта. Кіраўнік Еўрапола прызначаецца на чатырохгадовы тэрмін.

Зараз 48-гадовая Катрын дэ Боль займае пасаду генеральнага камісара Федэральнай паліцыі Бельгіі. У 2012 годзе яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе.

Еўрапол - паліцэйская служба Еўрапейскага саюза. Яе асноўныя задачы - каардынацыя работы нацыянальных службаў у барацьбе з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю і паляпшэнне інфармацыйнага абмену паміж праваахоўнікамі ў ЕС.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».