Вы тут

Чаму забаронена нарыхтаваць на дровы бабровы павал?


З вёскі Якавічы Браслаўскага раёна патэлефанавала Інеса Іванаўна Астапко. Сказала, што хацела нарыхтаваць дровы, званіла з гэтай нагоды ў Опсаўскае лясніцтва. Прасіла выдзеліць або дзялянку з лесам на пні, або бабровыя павалы.


— Мне адмовілі, сказалі, што не могуць выдзеліць. А мне сусед якраз даў пачытаць «Звязду» ад 27 лютага, дзе вы пішаце, як можна нарыхтаваць бураломную драўніну — па ордары і на платнай аснове. Чаму тады мне нельга? Купляць гатовыя дровы пры нашых невялікіх зарплатах дорага, мы хацелі б іх самі нарыхтаваць. Нас бы 10 кубоў цалкам задаволілі, — гаварыла заяўніца.

Па каментарыі мы звярнуліся да Уладзіслава Цецяронка, галоўнага ляснічага Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», на тэрыторыі якога знаходзіцца вёска жанчыны.

Суразмоўнік растлумачыў, што з 1 студзеня 2017 года ўступіў у сілу Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Дык вось, згодна з ім, на тэрыторыі нацпарку (гэта датычыцца не толькі яго) забаронены высечкі, калі яны не былі запланаваны лесаўладкаваннем. Таму фізічным асобам цяпер і нельга набыць лес на пні ці заняцца нарыхтоўкай дроў з бабровых павалаў. Тыя высечкі, якія прызначаюцца самастойна, можа праводзіць толькі сам лясгас. Адпаведна, толькі ў яго ахвотныя могуць набыць дровы, але ўжо гатовыя.

Як расказаў Уладзіслаў Віктаравіч, заяўніцы з вёскі Якавічы было прапанавана наведаць лясніцтва, каб на месцы атрымаць больш падрабязныя адказы на яе пытанні. Пакуль яна там не з'яўлялася.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.