Вы тут

Сярмяжка — не ношка


Тэлевізійная віктарына «Размаўляем па-беларуску» ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3» да красавіка будзе ісці ў паўторах. Але ж, каб вы не прыпыняліся ў вывучэнні мовы, стваральнікі праграмы падрыхтавалі тлумачэнне цікавых беларускіх выразаў. Ці ведаеце вы, што адзначае «cвая сярмяжка не цяжка»?


Усходнія суседзі кажуць: «своя ноша не тянет». Тым часам нашаму чалавеку нічога не цяжка, бо ён звыклы любіць сваё — не ношкай, на плечы ўзваленай, а сярмяжкай, да цела і душы прылагоджанай. Такая вось праява этнічнай адметнасці. Мудры беларус на крыўду, што яшчэ і долю сваякоў трэба разблытваць, дасведчана казаў: «Свая сярмяжка не цяжка...» І скруха адступалася. Можа, гэта наш айчынны рэцэпт шчасця — свая сярмяжка не цяжка? Між тым у аналагічнай сітуацыі беларусы яшчэ могуць сказаць і так: «свая табака не пяршыць».

Для тых, хто разважае пра свой удзел у тэлепраграме, нагадаем: каб стаць удзельнікамі, неабходна зайсці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».