Вы тут

Прымаюцца заяўкі на конкурс «Маладыя таленты Беларусі».


Першы нацыянальны канал Беларускага радыё з першых дзён сакавіка пачаў прымаць заяўкі на VІІ Рэспубліканскі творчы радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі».


Анкеты ад выканаўцаў ва ўзросце ад 10 да 21 года, якія развіваюцца ў розных музычных жанрах — эстрадны вакал, інструментальная музыка (сола і ў складзе калектываў з 2—4 чалавек), музычны фальклор, — прымаюцца да 31 сакавіка ўключна ў Доме радыё (вул. Чырвоная, 4, 220014, Мінск) альбо на электронную пошту tаlеntbеlаrus@gmаіl.соm з паметкай «Маладыя таленты Беларусі — 2018».

У тэрмін да 15 красавіка прафесійнае журы правядзе папярэдні адбор дасланых матэрыялаў, а да канца красавіка адбудуцца два туры жывых праслухоўванняў. Фінал — канцэрт радыёконкурсу, а таксама абвяшчэнне і ўзнагароджанне пераможцаў запланаваныя на май гэтага года. Пры гэтым падрабязная інфармацыя пра ход усіх тураў і іх вынікі будуць даступныя на сайце Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё www.rаdіо1.bу і на старонках радыё ў сацыяльных сетках.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Прастора для талентаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.