Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вам спатрэбіцца яснасць ва ўласных думках, выразнасць у словах і пэўнасць у планах на будучыню. Давядзецца знайсці новыя варыянты развіцця сітуацыі, каб наладзіць адносіны з калегамі. Пачынаць на гэтым тыдні рэалізацыю буйных праектаў не варта: небяспека сутыкнуцца з рознымі перашкодамі і затрымкамі. У выхадныя адпачніце ў кампаніі сяброў.

ЦЯЛЕЦ. Чакаецца эмацыянальна напружаны тыдзень. Многія вашы дасягненні будуць звязаныя з пераадоленнем цяжкасцяў. Добры момант для вырашэння праблем, якія турбавалі вас апошнім часам. Перастаньце думаць пра далёкі заўтрашні дзень, жывіце сёння, радуйцеся імгненным падзеям. Звярніце ўвагу на перспектыўныя праекты. Але не агучвайце свае планы. Жыццёвы патэнцыял узрасце, і вы падзеліцеся сваім аптымізмам з навакольнымі.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні не спрабуйце рабіць усё хутка і напорыста. Адпусціце сітуацыю, і яна сама вырашыцца менавіта так, як вам трэба. Успрымальнасць і гнуткасць дазволяць вам знайсці сапраўдных аднадумцаў надоўга. Не пачынайце рэалізацыю сваіх ідэй, пакуль не з'явіцца ўпэўненасць ва ўласных сілах, а калі пачняце, нікому не дазваляйце ўстаўляць вам палкі ў колы. У выхадныя правядзіце час у кампаніі сяброў, арганізуйце невялікае свята і не думайце аб праблемах.

РАК. Падобна на тое, што надышоў момант, калі варта нешта ў сабе памяняць. Для таго каб працэс ішоў паступова, варта пачаць са знешнасці. Мінімальныя намаганні — і вось ужо ваш вобраз зіхаціць новымі фарбамі. У панядзелак могуць выпадкова знайсціся рэчы, якія даўно зніклі. У аўторак не варта займацца клапотнымі справамі. Другой паловай тыдня вы можаце распарадзіцца па сваім меркаванні, за выключэннем суботы, калі пажадана не адлучацца з дому і больш часу правесці з сям'ёй.

ЛЕЎ. Прадстаўнікі гэтага знака змогуць атрымаць прыбытак з кожнага становішча, выкарыстоўваючы сваё абаянне і дыпламатычныя здольнасці. Прамашкі на рабоце застануцца без наступстваў, варта толькі захоўваць спакой і не стамляцца паўтараць сабе, што ўсе змены выключна да лепшага. У суботу парадуйце сябе новымі ўражаннямі. У нядзелю засцеражыце сябе ад непатрэбных кантактаў.

ДЗЕВА. На гэтым тыдні важнай будзе незалежнасць вашага меркавання. Паспрабуйце абысціся без аглядкі на пункт гледжання начальства і калег. Не адкладайце на няпэўны час выкананне творчых задум, бо вашы ідэі цалкам здзяйсняльныя. Блізкі чалавек нечакана парадуе прыемным падарункам. У пятніцу смела ўвасабляйце задуманае, слухайце толькі голас уласнай інтуіцыі і будзьце ўпэўненыя ў сваіх дзеяннях.

ШАЛІ. На гэтым тыдні занятасць на рабоце зберажэ вас ад здзяйснення неабдуманых учынкаў. Не выключана, вядома, што вы здолееце ўрваць гадзінку-другую, каб пусціцца ў авантуру, але лепш усё ж такі прысвяціць час плённай працы. Няпроста будзе займацца нязвыклымі для вас справамі. Спатрэбіцца поўная мабілізацыя, уменне хутка цяміць і не менш хутка дзейнічаць.

СКАРПІЁН. Цярпенне і працавітасць, а таксама поўная абыякавасць у адносінах да эмоцый, якія выказваюць навакольныя, дазволяць захаваць здароўе і самапавагу. Нямала цікавых ідэй з'явіцца ў вас менавіта цяпер. Усё будзе спорыцца ў руках, і вы проста гуляючы справіцеся з усімі назапашанымі дробнымі справамі. Серада — добры дзень для разбурэння старога і пачатку новай важнай справы. Гэты час вельмі плённы для творчасці. У канцы тыдня вас чакае чарада прыемных уражанняў.

СТРАЛЕЦ. Калі напачатку тыдня ў вас не будзе штосьці атрымлівацца, не адчайвайцеся, займіцеся іншымі справамі, а гэта праблема паступова вырашыцца сама сабой. Калі вы будзеце ўважліва слухаць і чуць навакольных людзей, то зможаце дасягнуць згоды і паразумення нават з самымі нязгодлівымі суб'ектамі. У выхадныя ўдзяліце больш часу і ўвагі дзецям і старэйшым сваякам.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні праявіце настойлівасць і актыўнасць у справах, асабліва ў самаадукацыі, калі вырашыце ёй заняцца. Яна, дарэчы, будзе вельмі паспяховай і абяцае прынесці немалую карысць. Дапамога блізкіх людзей дасць зарад станоўчых эмоцый і зробіць вас няўразлівым да ўплыву знешніх фактараў. На выхадныя пажадана запланаваць сумесныя з каханым чалавекам справы.

ВАДАЛІЎ. Ваш дэвіз — больш слухайце і менш гаварыце. Давядзецца заклікаць на дапамогу такт і мудрасць, каб пазбегнуць канфліктаў на рабоце. Здабыўшы аднадумцаў, вы атрымаеце магчымасць ажыццявіць вашы планы. Пажадана перагледзець свой распарадак дня, паспрабаваць ураўнаважыць працоўны час і час, прысвечаны дому і хатнім справам. На выхадныя дазвольце сабе доўгачаканы адпачынак.

РЫБЫ. На гэтым тыдні вы будзеце асабліва паспяхова спраўляцца з чужымі праблемамі. Хутчэй за ўсё, імі і давядзецца заняцца, тым больш што свае ўласныя не будуць вырашацца з такой жа лёгкасцю. Затое вы будзеце поўныя разнастайных ідэй, але іх рэалізацыю ўсё ж давядзецца пакуль адкласці. Не трэба спрабаваць актыўна праяўляць ініцыятыву, вынікі наўрад ці апраўдаюць намаганні. У сераду вы і ваша акружэнне будзеце вельмі залежнымі ад эмацыянальнай сферы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.