Вы тут

Кітай у лідарах па ВУП


Летась гэты паказчык дасягнуў 82,7 трлн юаняў.


Па дадзеных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення Кітая летась ВУП КНР дасягнуў 82,7 трлн. юаняў, павялічыўся на 6,9% у параўнанні з 2016 годам, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. 

Гэты паказчык па гадавым сярэднім валютным курсе перавышае $ 12 трлн - 15% сусветнай эканомікі. Кітай займае другое месца ў свеце па гэтым паказчыку. КНР працягвае заставацца важным рухавіком у стабілізацыі і аднаўленні сусветнай эканомікі, уклад Кітая ў глабальны эканамічны рост складае каля 30%. 

Паводле дадзеных, у 2017 годзе знешнегандлёвы абарот таварамі ў Кітаі наблізіўся да адзнакі ў 27,8 трлн. юаняў, чакаецца, што КНР зноў зойме першае месца па гэтым паказчыку.  Напрыканцы мінулага года валютныя рэзервы краіны склалі $ 3,13 трлн - першае месца ў свеце. 

Каэфіцыент занятасці ў краіне пастаянна расце, у канцы мінулага года ўзровень беспрацоўя ў гарадах і вёсках склаў 3,9%, гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў за апошнія гады. Ураджай збожжавых пяты год запар перавышае 600 млн. тон. Даходы і выдаткі насельніцтва працягваюць расці. Рэальны наяўныы падушавы даход у краіне павялічыўся на 9% у параўнанні з 2016 годам, а выдаткі на спажыванне на душу насельніцтва выраслі на 7,1%. 

Працягласць новазбудаванай высакахуткаснай шашы склала 6796 км, пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю 2182 км. высакахуткасных чыгуначных ліній. Даўжыня новага валаконна-аптычнага кабеля склала 7,05 млн. км. Такім чынам, Кітай пабудаваў самыя працяглую хуткасную шашу, высакахуткасную чыгунку і мабільную шырокапалосную сетку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».