Вы тут

У Паднябеснай абудзіліся казуркі


Настаў сезон “цзінчжэ”.


У Паднябеснай настаў трэці перыяд 24-сезоннага сельскагаспадарчага календара - «цзінчжэ» («абуджэнне казурак»), перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Як абвяшчаюць прыказкі, «вясновы гром палохае казурак», «грыміць гром і ўсё абуджаецца». Да гэтага яны знаходзяцца ў спячцы, хаваюцца ад зімовага халоднага надвор'я, не п'юць і не ядуць, «закопваюцца ў зямлю» (у кітайскай мове гэтае слова «чжэ»), з надыходам вясны, вясновы гром іх абуджае, «раптам абуджае» (у кітайскай мове - «цзін»). Таму падчас «цзінчжэ» абуджаюцца казуркі, надвор'е становіцца цяплей. 

Сезон падзяляецца на тры падсезоны: красаванне персіка, спевы кітайскай івалгі, прылёт ластавак. У гэты перыяд на большай частцы краіны пачынаецца вясенняе ўзворванне. Паўсюль можна назіраць актыўную дзейнасць. Падчас «цзінчжэ» надвор'е становіцца цяплей, аднак на поўначы краіны пад уплывам халоднага паветра розніца ў ранішніх і вячэрніх тэмпературах адносна вялікая. Таму для сезона характэрная зменлівае надвор'е, не рэкамендуецца заўчасна пераходзіць на лёгкую вопратку. 

Акрамя гэтага, з надыходам сезону «цзінчжэ» і пацяпленнем, да актыўнага ладу жыцця вяртаюцца не толькі розныя жывёлы, але і мікраарганізмы, распаўсюджваюцца розныя інфекцыйныя хваробы. Трэба быць асабліва асцярожнымі ў сувязі са зменлівым надвор'ем, прадухіляць прастуды, грып і сардэчна-сасудзістыя захворванні.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.