Вы тут

Кітай правядзе 4 асноўныя дыпмерапрыемствы


Заявіў міністр замежных спраў Ван І.


У гэтым годзе Кітай правядзе чатыры асноўных дыпламатычных мерапрыемствы, паведаміў на прэс-канферэнцыі кіраўнік МЗС КНР Ван І, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

У красавіку ў правінцыі Хайнань пройдзе Бааоскі Азіяцкі Форум, асноўнай тэмай стане палітыка рэформаў і адкрытасці. У гэтым годзе адзначаецца 40-годдзе з моманту пачатку ажыццяўлення палітыкі рэформаў і адкрытасці, форум падвядзе вынікі паспяховага вопыту рэалізацыі гэтага курса, прадэманструе новыя перспектывы па паглыбленні рэфармавання і пашырэнню адкрытасці ў новую эпоху. 

У чэрвені ў Ціндаа, што ў правінцыі Шаньдун адбудзецца саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, асноўнай тэмай стане распаўсюд «шанхайскага духу». Пасля пашырэння складу, ШАС адновіць «шанхайскі дух», заснаваны на ўзаемным даверы, узаемнай выгадзе, справядлівасці, кансультацыях, павазе розных цывілізацый, імкненні да сумеснага развіццю. На саміце будзе дадзены старт новаму працэсу развіцця і ўзмацнення ШАС. 

У верасні ў Пекіне пройдзе саміт Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва. Асноўнай тэмай будзе «Адзін пояс, адзін шлях». Афрыканскія краіны на базе форуму прымуць усебаковы ўдзел у будаўніцтве «Аднаго паяса, аднаго шляху», дадуць новы штуршок кітайска-афрыканскім адносінам усебаковага стратэгічнага партнёрства. 

У лістападзе ў Шанхаі ўпершыню пройдзе Міжнародная імпартная выстава Кітая, галоўная тэма - адкрытасць рынку. Кітай адкрые свае дзверы ўсяму свету, прадэманструе рынкавы патэнцыял, а таксама будзе вітаць розныя краіны ва ўдзеле і выкарыстанні новых магчымасцяў развіцця Кітая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладзечна прэтэндуе на званне беларускай сталіцы стрыт-фуду

Маладзечна прэтэндуе на званне беларускай сталіцы стрыт-фуду

Карэспандэнт «Звязды» ацаніла гастранамічны патэнцыял горада.

Грамадства

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Ён малады — сёлета яму спаўняецца 10 гадоў.

Спорт

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

 З перспектыўным футбалістам мы звязаліся, каб даведацца пра яго далейшыя планы, трэніроўкі ў «Інтэры» і жыццё ў Іспаніі.

Грамадства

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Каб высветліць маштаб праблемы, журналіст «Звязды» накіравалася ў вёску Струпень.