Вы тут

Валютныя рэзервы Кітая скараціліся


На канец лютага яны склалі 3,134 трлн долараў.


Валютныя рэзервы Кітая скараціліся ў лютым пасля 12-месячнага няўхільнага росту, вынікае з афіцыйных дадзеных, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

На канец лютага валютныя рэзервы склалі 3,134 трлн долараў, што, як паказваюць дадзеныя Народнага банка Кітая, на 26,98 млрд долараў менш, чым месяцам раней. Пры гэтым прагназавалася значэнне 3,16 трлн долараў. У Дзяржаўным упраўленні валютнага кантролю (ДУВК) звязалі лютаўскае зніжэнне з паслабленнем недоларавых валют і карэкцыяй сусветных цэн на актывы. 

Разам з тым у лютым у цэлым стабільнымі заставаліся трансгранічныя патокі капіталу і транзакцыі, на валютным рынку захаваўся агульны баланс прапановы і попыту, заявілі ў ведамстве. Валютныя рэзервы Кітая, знізіліся ў студзеня 2017 года ніжэй ўзроўню ў 3 трлн долараў, але з лютага пачалі няўхільна расці на фоне ўмацавання асноў эканомікі і таго, што нацыянальная валюта  працягвала стабілізавацца. 

Тэндэнцыя, калі перамяшчэнне капіталу носіць двухбаковы характар ​​пры практычным захаванні балансу, "у асноўным сфармавалася", канстатавалі ў ДУВК. Па меры стабілізацыі нацыянальнай эканомікі і аднаўлення сусветнай, заявілі ў ведамстве, юань будзе заставацца ў цэлым стабільным на разумным узроўнi, ствараючы спрыяльныя ўмовы для збалансаванага трансгранічнага руху капіталу. 

Паводле дадзеных Народнага банка Кітая, у лютым залатыя рэзервы краіны засталіся нязменнымі на ўзроўні 59,24 млн унцый, у вартасным выражэнні - 78,1 млрд. долараў.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.