Вы тут

Як гартавалася моц


Асобны трэнд сёлетняй кніжнай выстаўкі ў Мінску — чорна-белая каляровая гама. Яе выкарыстоўваюць на сербскім стэндзе праз хранікальныя фота, ды нават у стрыт-арце. Мастак-графіціст Мілан Міласаўлевіч спецыяльна прыехаў у Мінск, каб прыцягнуць увагу да сербскіх пісьменнікаў. Напрыклад, вобраз адзінага лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры з Сербіі Іва Андрыча быў створаны літаральна на вачах прысутных за якія хвіліны. Ці вось яшчэ натхніла мастака паэтка Дэсанка Максімавіч, якой таксама быў прысвечаны партрэт.


Прафесар Іван Чарота і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія рафесар Іван Чарота і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Велька Кавачавіч ля партрэта Іва Андрыча. Рэспубліцы Беларусь Велька Кавачавіч ля партрэта Іва Андрыча.

У беларускіх наведвальнікаў была магчымасць угледзецца ў твары сербскіх пісьменнікаў і літаратуры гэтай краіны наогул. Яе на выстаўцы ў Мінску невыпадкова прадстаўляе Нацыянальная бібліятэка Сербіі, якой сёлета ў дзень адкрыцця XXV Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу споўнілася 186 гадоў. На стэндзе прадстаўлена частка выдавецкай прадукцыі, самыя рэпрэзентатыўныя і каштоўныя творы, якія прадстаўляюць сербскую мову, што захавалася нягледзячы на складаныя перыяды ў гісторыі краіны. Таксама матэрыялы стэнда знаёмяць з сербскай літаратурай перыяду Першай сусветнай вайны.

Выстаўка прадстаўляе паэзію і прозу, дзённікі, літаратурную крытыку і эсэ, рукапісныя і друкаваныя перыядычныя выданні, фатаграфіі самых вядомых пісьменнікаў у сербскай літаратуры з 1914 па 1918 год. Шэсць раздзелаў экспазіцыі раскрываюць драматычныя моманты, якія перажываў сербскі народ, а разам з ім літаратура, патлумачыла прадстаўніца Нацыянальнай бібліятэкі Сербіі Мір’яна Станішыч.

Першы раздзел выстаўкі «Бунт» раскрывае біяграфічныя факты з жыцця журналістаў, крытыкаў, пісьменнікаў і літаратурны патэнцыял членаў і аднадумцаў руху «Маладая Боснія», большасць якіх не перажылі арышту і загінулі падчас службы ў сербскай дабраахвотнай арміі. Раздзел «У рабстве» распавядае пра сербскіх пісьменнікаў, якія стваралі ў акупаваным Бялградзе, а таксама ў аўстра-венгерскіх, германскіх і балгарскіх вязніцах і лагерах. Нягледзячы на трагічныя абставіны, сербская літаратура выжыла. Цэнтральны раздзел выстаўкі — «У выгнанні»: са стратай тэрыторыі роднай дзяржавы карта сербскай літаратуры мяняецца, з’яўляецца літаратура ў эміграцыі, цэнтрам якой быў востраў Корфу. Некаторыя сербскія інтэлектуалы ў той час стваралі ў Парыжы, Лондане, Жэневе, Таронта, у гарадах ЗША і Паўднёвай Амерыкі. На пачатку красавіка 1916 года пасля адступлення сербскай арміі на востраў Корфу запушчаны першы нумар сербскай газеты, а ў корфскім альманаху 15 верасня 1917 года надрукаваны немалы спіс сербскіх пісьменнікаў, вучоных і журналістаў, якія загінулі і памерлі ад тыфу. Напрыканцы выстаўка распавядае пра вяртанне паэтаў з вайны ў 1918 годзе.

У творах таго перыяду гучыць пратэст супраць вайны, характэрны для літаратуры страчанага пакалення. Асобныя з’явы і працэсы, якія пачаліся ў ваенныя гады, паклалі пачатак літаратурнаму авангарду. Арганізатары выстаўкі не мелі на мэце прадставіць пералік усіх літаратурных з’яў таго перыяду. Гэта хутчэй рэтраспектыўны агляд асобнай эпохі ў літаратуры краіны ў суровым ваенным кантэксце, насуперак якому яна здолела захавацца. Перыяд у некалькі гадоў, але ён умацаваў літаратуру Сербіі ідэйна, загартаваўшы і саміх творцаў. Простых часоў не бывае, бываюць задачы, якія суджана выканаць. Нават насуперак…

Ларыса ЦІМОШЫК

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.