Вы тут

У Доме дружбы адбыўся сербскі літаратурны вечар


28 лютага ў межах ХХV Міжнароднай выстаўкі і Міжнароднага літаратурнага сімпозіума «Пісьменнік і час» у Доме дружбы адбыўся сербскі літаратурны вечар. Адкрыў яго прафесар Іван Чарота: «У гісторыі нашых народаў шмат агульнага. Еднасць і братэрства літаратуры і культуры знаходзіць працяг і ў сучаснасці: сумесныя кніжна-выдавецкія праекты, узаемнае ўзбагачэнне мастацкімі перакладамі».


«Мае першыя ўражанні аб Беларусі звязаны з мяккасцю і пяшчотай. Такое стаўленне да вашай краіны з’явілася 14 гадоў таму, хаця я тут упершыню, — распавядаў сербскі пісьменнік Горан Петравіч. — А тады мастачка, якая працуе з шоўкам, Ала Сідарэнка адкрыла ўласную выстаўку, натхнёную матывамі майго рамана “Атлас, напісаны небам”, які яна прачытала ў перакладзе. Калі вандроўнік заблукаў у лесе, ён можа праспяваць што-небудзь, каб яму не было страшна. Пісьменніцкая праца для мяне — тое ж самае. Спосаб перамагчы страх».

Хто не парэзаўся аб паперу

 І аб напісанае на паперы,

Той не ведае, як такі парэз можа балець,

— гучаў верш Г. Петравіча ў перакладзе на беларускую мову.

«Упершыню Беларусь я наведала ў 1994 годзе. Паэтэсы Алена Шварц і Вольга Седакова сталі для мяне як сёстры, — распавядала пісьменніца Злата Коціч. — А потым напісала верш пра паветраныя фрэскі над Мінскам. Натхніла на гэта гісторыя з’яўлення абраза Божай Маці, які прыплыў па рацэ. Нават не прадбачыла, што тыя фрэскі “з’явяцца” і ў паветры Сербіі, калі адмыслова паяднаецца час і прастора. Потым напісала кнігу “Белы ослік” — і там таксама ёсць часцінка Мінска, мае ўражанні ад знаёмства з мінскім паэтам Веньямінам Блажэнным. Мы сустрэліся ў яго дома, і калі я спявала яму сербскую народную песню, ён плакаў».

«Дзіўлюся: чаму, калі ў Мінску так холадна, у гэтай зале — так цёпла і ўтульна, — разважаў Бранка Стэванавіч. — І сам сабе адказваю на пытанне: таму што ўсе мы — часцінкі аднаго вялікага, адной культуры, літаратуры».

«Мы ўсе ў жыцці знітаваны: пісьменнікі, чытачы, перакладчыкі. І ніхто не ўспомніць праз некалькі гадоў, які быў тавараабарот паміж нашымі краінамі, але ўсе будуць ведаць кнігі, якія могуць прачытаць у нашых краінах дзякуючы ўзаемным перакладам», — сказаў заключнае слова Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Велька Кавачавіч.

Аздобай вечара сталі вершы, якія прагучалі па-сербску і па-беларуску ў выкананні саміх аўтараў і перакладчыкаў: Златы Коціч, Бранка Стэванавіча, Даяны Лазаравіч, Івана Чароты, а таксама студэнтаў філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта і супрацоўнікаў Беларускага таварыства дружбы.

 Былі выказаны спадзяванні, што літаратурнае супрацоўніцтва з кожным годам будзе пашырацца.

Яна БУДОВІЧ

Фота Кастуся ДРОБАВА

Загаловак у газеце: Усе будуць помніць кнігі…

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.