Вы тут

Тэлеканал СТБ праводзіць конкурс на лепшую замалёўку пра малую радзіму


Тэлеканал СТБ абвясціў творчы конкурс на лепшую замалёўку пра малую радзіму, паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.


Фота: nesvizh-news.by

Для ўдзелу ў ім трэба зняць відэа-ці фотарэпартаж, які паказвае любімы куток Беларусі ў лепшых ракурсах. Фармат здымкі не абмежаваны, роўна як і працягласць роліка або колькасць фота. Каментары ў кадры і за кадрам вітаюцца. Ацаніць працы змогуць і тэлегледачы, і тыя, хто глядзіць тэлеканал у інтэрнэце.

"Практычна ўсе матэрыялы будуць размешчаны на нашым сайце, на нашым афіцыйным канале YouTube. Мы акажам пэўную піяр-падтрымку ўсім аўтарам сюжэтаў, фатаграфій у сацыяльных сетках, нашых групах. Лепшыя сюжэты будуць прадэманстраваны ў праграме "Раніца. Студыя добрага настрою" і, магчыма, нават у навінах нашага тэлеканала", - распавёў дырэктар дырэкцыі інтэрнет-вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Дзмітрый Партон.

Конкурс праводзіцца да восені. Падрабязныя правілы размешчаны на сайце тэлеканала.

Пераможца конкурсу атрымае магчымасць заняць месца ў тэлевізійнай камандзе СТБ.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.