Вы тут

Поўнасцю задаволены сваімі жыллёвымі ўмовамі 42% мінчан


Сваімі жыллёвымі ўмовамі поўнасцю задаволены 42% жыхароў сталіцы. Пра гэта сведчаць вынікі праведзенага выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак, распавялі ў Галоўным статыстычным упраўленні горада Мінска.


Фота: kn.kz

29,6% рэспандэнтаў адказалі, што хутчэй задаволеныя сваімі жыллёвымі ўмовамі, 13% - хутчэй не задаволеныя, 7,1% - зусім не задаволеныя, і 8,3% хатніх гаспадарак па ступені задаволенасці адказалі і так, і не.

На пачатак 2018 года 94,4% апытаных пражывалі ў асобных кватэрах, 0,2% - у блакіраваных або аднакватэрных жылых дамах, 5,4% - у інтэрнатах.

Найбольшая ўдзельная вага (45,5%) прыпадала на хатнія гаспадаркі, якія займалі два пакоі. У трох пакоях размяшчаліся 25,4% хатніх гаспадарак, у адным пакоі - 24,1%, у чатырох пакоях і больш - 5%. У сярэднім на адну хатнюю гаспадарку Мінска прыходзілася 54,2 м2 агульнай плошчы займаемага жылля.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.