Вы тут

Выстаўка "Дамскія штучкі” адкрыецца 16 сакавіка ў БДУ


У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за 50 вырабаў з асабістых калекцый супрацоўніц універсітэта, а таксама з фондаў кабінета-музея беларускай традыцыйнай культуры філалагічнага факультэта ўніверсітэта.


Экспанаты з'яўляюцца рэдкімі, а некаторыя з іх выкананы ў адзіным экзэмпляры і па індывідуальнай замове. Уладальніцы аксесуараў набылі іх у час падарожжаў па краінах блізкага і далёкага замежжа. Размова ідзе пра ўпрыгажэнні, вырабленыя майстрамі з Беларусі, Расіі, Літвы, Казахстана, Індыі, Непала, Кітая, Турцыі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў… Увазе гасцей выстаўкі будуць прадстаўлены завушніцы, бранзалеты, кулоны, пярсцёнкі,  брошкі, слейвы і многія іншыя вырабы з жаночых скрыначак.

Акрамя таго, наведвальнікі ўбачаць экспазіцыю веераў. Пра іх гісторыю, значэнне ва  ўсходняй і заходняй культуры,  а таксама рытуальныя функцыі упрыгожванняў у розных народаў, семантыку і сімволіку жаночых аксесуараў раскажа прафесар філалагічнага факультэта Ірына Казакова.

Выстаўка размесціцца ў будынку філалагічнага факультэта БДУ (вуліца К.Маркса, 31, аўд.319). Усе ахвотныя змогуць наведаць яе бясплатна, але ўваход ажыццяўляецца па папярэднім запісе па тэл.: 8-029-650-98-51. Работа экспазіцыі будзе доўжыцца да 23 сакавіка.

Арганізатарам выстаўкі выступіў Саюз жанчын БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.