Вы тут

Створаны робат, які выконвае мужчынскую мару


А менавіта адну з, так бы мовіць, асноўных — каб за цябе хто-небудзь што-небудзь зрабіў.


Каманда нямецкіх студэнтаў-праграмістаў з PAL Robotіcs у імкненні выйграць конкурс NVІDІA Jetson Developer Challenge навучыла аднарукага гуманоіднага робата-памочніка TІAGo вельмі нечаканай і прыемнай менавіта для мужчын здольнасці — шукаць шлях да халадзільніка, каб прынесці адтуль карыстальніку піва патрэбнай маркі. Самым заўзятым гультаям, халасцякам і тым, каму раніцай прыйдзецца вельмі «цяжка» пасля ўчарашняга, у будучыні, магчыма, будзе прадастаўлены шанц абзавесціся неацэнным памочнікам для такіх сітуацый.

Глядзельным цэнтрам для робата стаў модульны камп'ютар NVІDІA Jetson TX2, прызначаны для хуткага рашэння алгарытмаў штучнага інтэлекту, у тым ліку машыннага зроку. У выніку TІAGo здольны пабудаваць свой маршрут да халадзільніка, знайсці ручку кухоннага агрэгата, адчыніць дзверцы, знайсці на паліцах сярод іншай ежы запатрабаванае «гаспадаром» піва, арыентуючыся па этыкетцы на бутэльцы або бляшанцы і форме тары (каманда пры гэтым аддаецца голасам), узяць напой маніпулятарам , зачыніць дзверцы і адправіцца ў зваротны шлях да гультаяватага заказчыка хмельнага зелля. Сам праект немцаў знаходзіцца ў адкрытым доступе, яго апісанне ёсць на сайце каманды разам з інструкцыяй па запуску. Што ж, засталося толькі каму-небудзь навучыць робата адкаркоўваць бутэлькі віна без штопара ці з ім, а таксама адкрываць шампанскае, не праліўшы ні кроплі.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?