Вы тут

Як пазбавіцца ад непрыемнага паху з рота


Ад непрыемнага паху з рота ў той ці іншай ступені пакутуюць 70 % людзей на планеце. Для гэтай з'явы нават прыдумалі спецыяльную назву — галітоз. Як адшукаць і ліквідаваць прычыну агіднага паху і стаць уладальнікам прыемнага свежага дыхання?


Жывуць з гэтай праблемай восем з дзесяці чалавек. І амаль усе яны непрыемнага паху не адчуваюць. Але ёсць спосаб праверыць, ці прысутнічае ў вас непрыемны пах з рота. Калі правесці па тыльным баку далоні языком, пачакаць 10 секунд, а потым прыкласці руку да носа, можна адчуць непрыемны пах ці яго адсутнасць.

Раніцай пах з рота моцны амаль ва ўсіх людзей, і гэта нармальна. Ноччу ў роце менш сліны, а менавіта яна знішчае большую частку мікробаў. І да раніцы мікробы кішаць і на зубах, і на шчоках, і на языку. Але калі пасля чысткі зубоў і ежы непрыемны пах застаўся, гэта можа сігналізаваць пра карыес, парадантыт ці стаматыт. Можа папярэджваць пра бранхіт ці запаленне лёгкіх, захворванне нырак, печані ці цукровы дыябет. І нават аб анкалогіі страўнікава-кішачнага тракта.

Але ўсё ж такі ў 90 % выпадкаў праблема хаваецца ў іншым. Справа ў тым, што водар тухлых яек ці сапсаванага мяса ёсць у страўніку амаль заўсёды і амаль ва ўсіх. Але з нармальным харчаваннем у здаровага чалавека страўнік ад стрававода аддзяляецца спецыяльнымі дзверцамі — сфінктарам. А ён не ва ўсіх працуе правільна і прымыкае шчыльна — такія людзі звычайна адчуваюць пякотку.

Як жа змагацца з непрыемным пахам? У першую чаргу неабходна правільна чысціць зубы і карыстацца зубной ніткай. Ва ўсім свеце гэта ўжо даўно адзін з галоўных сродкаў гігіены рота, і чысціць трэба не толькі зубы, але і язык. Але самы просты сродак барацьбы з галітозам цалкам бясплатны — як мага часцей паласкаць рот чыстай вадой і не забываць выпіваць некалькі шклянак яе ў дзень.

Таксама нельга галадаць. Калі страўнік вельмі доўга пусты, то пры ўсім здароўі сістэмы можа ўзнікнуць часовы галітоз.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.