Вы тут

У Салігорску пройдзе адкрыты фестываль — форум тэатральнага мастацтва


У Салігорску трэці раз пройдзе адкрыты фестываль — форум тэатральнага мастацтва «ТЭАТРОН lіne — 2018».


З 22 па 25 сакавіка самі тэатры прыедуць у шахцёрскую сталіцу. І не толькі з Беларусі, але і з іншых краін. Цяпер ідзе прыём заявак ад удзельнікаў: дзіцячых тэатраў, дзе акцёрам па 10—16 гадоў, студэнцкіх і маладзёжных аматарскіх тэатраў (узрост удзельнікаў да 35 гадоў). На форуме плануецца правядзенне дзвюх асобных праграм: «ТЭАТРОН lіne для малых» — спектаклі і інтэрактыўныя мерапрыемствы для дзяцей ад 3 да 7 гадоў, а таксама навінка —
«ТЭАТРОН over a cup of tea», якая прадугледжвае спектаклі і інтэрактыўныя праграмы па творах англійскіх пісьменнікаў.

Арганізатары фэсту — Салігорская дзіцячая школа мастацтваў і яе сямейны тэатр «Чамадан», кафедра рэжысуры і цэнтр эксперыментальнай рэжысуры «Адкрытая пляцоўка» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Цэнтр беларускай драматургіі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.