Вы тут

Полацкі дзяржуніверсітэт адкрыў турыстычны цэнтр


Турыстычны цэнтр з'явіўся ў выніку рэалізацыі праекта сектара культурна-дасугавай дзейнасці ПДУ. Праца над яго стварэннем вялася на працягу года за кошт прыбытку, атрыманага падраздзяленнем ад аказання платных экскурсійных і турыстычных паслуг.


Фота: vojazh.by

Турыстычны цэнтр размясціўся на першым паверсе асобна стаячага корпуса універсітэта. Ён уключае сувенірную краму, творчую майстэрню, дзе ўсе жадаючыя могуць самастойна вырабіць памятныя сувеніры (магніты, міні-карціны і г.д.) з выявай славутасцяў Полацка, і фотастудыю для правядзення экскурсій-фотасесій у гістарычных вобразах. У апошняй зоне можна даведацца пра асаблівасці побыту палачан у розныя часавыя перыяды, прымерыць гістарычныя касцюмы прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў мінулых стагоддзяў і зрабіць фота на памяць. У фотазоне наведвальнікаў таксама знаёмяць з рэканструкцыяй воінскіх даспехаў XIII-XIV стагоддзяў, выкананых полацкімі майстрамі.

Акрамя таго, для наведвальнікаў прадугледжаны шэраг дадатковых паслуг. Напрыклад, ёсць магчымасць скарыстацца "турыстычнай поштай" (адправіць паштоўку з прывітаннем з Полацка ў любую кропку свету), паўдзельнічаць у латарэі індывідуальных прадказанняў ад Мудрага старца, атрымаўшы картку з адказам на хвалюючае пытанне, а таксама забраніраваць і аплаціць усе віды экскурсійных і турыстычных паслуг , якiя аказваюцца ва щніверсітэце.

На другім паверсе будынка знаходзяцца вучэбна-даследчая лабараторыя археалогіі, этнаграфіі і антрапалогіі кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэта, якія таксама задзейнічаны ў працы турцэнтра.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.