Вы тут

Удзельнікі касмічных палётаў збяруцца ў Мінску


Пасяджэнне Выканаўчага камітэта Асацыяцыі удзельнікаў касмічных палётаў (АУКП) пройдзе ў Мінску 21-26 сакавіка, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Падкапаеў.


"Пасяджэнне Выканкама АУКП пройдзе ў Мінску 21-26 сакавіка. Чакаецца ўдзел 10 членаў выканкаму, сярод якіх касманаўты з Расіі, ЗША, Кітая, Германіі і Францыі. На пасяджэнне прыедуць і касманаўты-ўраджэнцы Беларусі - прэзідэнт Федэрацыі касманаўтыкі Расіі, двойчы Герой Савецкага Саюза Уладзімір Кавалёнак, двойчы герой Савецкага Саюза Пётр Клімук, а таксама лётчык-касманаўт, герой Расіі Алег Навіцкі", - сказаў Уладзімір Падкапаеў.

Для членаў выканкаму Асацыяцыі удзельнікаў касмічных палётаў запланавана шэсць тэхнічных сесій на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і гасцініцы "Прэзідэнт-Гатэль". Яны таксама наведаюць месцы, якія будуць задзейнічаны падчас 31-га Міжнароднага кангрэса АУКП: БелАЗ, Палац Рэспублікі, НВЦ "Белэкспа", Мінскі аэраклуб ДТСААФ, Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Акрамя таго, плануецца прыём членаў выканкаму АУКП на ўзроўні кіраўніцтва ўрада Беларусі.

Асацыяцыя удзельнікаў касмічных палётаў - міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая аб'ядноўвае касманаўтаў з многіх краін, створаная ў 1985 годзе для абмену вопытам у галіне пілатуемых касмічных палётаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.