Вы тут

П'яны напаў на адміністратара залы гульнявых аўтаматаў у Віцебску


П'яны мужчына з нажом напаў на адміністратара залы гульнявых аўтаматаў у Віцебску. Падрабязнасці інцыдэнту паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.


Злачынства было здзейснена каля 2-й гадзіны ночы 13 сакавіка. У міліцыю аб гэтым паведаміла адміністратар ігральнай установы, размешчанай на вуліцы Чкалава. Жанчына распавяла, што разбойнік, пагражаючы нажом, завалодаў выручкай залы гульнявых аўтаматаў у Br1 тыс. 430.

За справу ўзяліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС і Першамайскага РАУС. Да канца дня 13 сакавіка міліцыянеры затрымалі мужчыну, які здзейсніў разбой. Ім аказаўся 30-гадовы віцяблянін, раней неаднаразова судзімы, які не мае пастаяннага месца працы (ён перыядычна ад'язджаў на заробкі ў Расію).

Напярэдадні нападу мужчына праводзіў час у ігральнай установе, дзе прайграў Br30. "Паколькі выйграць не атрымалася, то п'яны віцяблянін вырашыў пажывіцца грашыма іншым спосабам. Дачакаўся, калі залу пакіне апошні наведвальнік, і зайшоў туды з нажом", - сказаў Віталь Сапроненка.

Знайсці разбойніка атрымалася дзякуючы запісам камер відэаназірання, а таксама таму, што ва ўсіх наведвальнікаў ігральных устаноў перапісваюцца пашпартныя дадзеныя. "У дзень затрымання мужчына перасоўваўся па горадзе выключна на таксі, вечарам збіраўся ехаць у Расію. Знайшлі яго ў гасцях у знаёмай", - адзначыў афіцыйны прадстаўнік УУС.

Гарадскім аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.207 КК Беларусі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.