23 Чэрвень, субота

Вы тут

Нацыянальная экалагічная сетка ствараецца ў Беларусі


Нацыянальная экалагічная сетка ствараецца ў Беларусі. Адпаведны ўказ нумар 108, які зацвярджае яе схему, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Фота nitifilter.com

Схема ўяўляе сабой сістэму прыродна-тэрытарыяльных комплексаў са спецыяльнымі рэжымамі аховы і выкарыстання. Яна забяспечвае падтрыманне экалагічнай раўнавагі, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, устойлівае развіццё тэрыторый.

Для фарміравання і функцыянавання элементаў нацыянальнай экалагічнай сеткі прадугледжана выкананне шэрага мерапрыемстваў. Так, месцы пражывання дзікіх жывёл і росту дзікарослых раслін, якія адносяцца да ўключаных у Чырвоную кнігу Беларусі відаў, будуць перададзены пад ахову. Запланавана ўладкаванне пераходаў для дзікіх жывёл, устаноўка спецыяльных дарожных знакаў "Дзікія жывёлы" пры праектаванні і ўзвядзенні (рэканструкцыі) участкаў аўтамабільных дарог для прадухілення гібелі звяроў у месцах іх масавай міграцыі.

Акрамя таго, будуць вызначаны рэгламенты работы гідразбудаванняў для пропуску рыб на будуемых і праектуемых плацінах гідраэлектрастанцый, пераўтвораны (удакладненне межаў, устанаўленне рэжыму аховы і выкарыстання) 13 заказнікаў рэспубліканскага значэння, аб'яўлены 10 і пераўтвораны 5 заказнікаў мясцовага значэння.

Указ прыняты ў мэтах захавання прыродных экалагічных сістэм, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці тэрыторый, а таксама забеспячэння пастаяннага асяроддзя пражывання аб'ектаў жывёльнага свету.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Нязвыклая форма — заўсёды штуршок для пошуку.

Культура

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Дзе замежнікі вывучаюць савецкую архітэктуру.

Культура

У Вілейцы можна ўбачыць станок, аналагічны таму, за якім працаваў Скарына

У Вілейцы можна ўбачыць станок, аналагічны таму, за якім працаваў Скарына

Ёсць тут зала друкаванай прэсы. Аднак асаблівую цікавасць, безумоўна, выклікае ў экспазіцыі друкарскі варштат.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра бунт малога, выпадак на ферме і цікавае выступленне на вяселлі.