Вы тут

Дэлегацыя Беларусі праводзіць у Маскве перамовы па пытаннях з малаком


Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Міхаілам Русым праводзіць сёння ў Маскве перагаворы для ўрэгулявання пытанняў па пастаўках малака. Аб гэтым паведамілі ў Савеце Міністраў.


"Беларуская дэлегацыя знаходзіцца сёння ў Маскве", - адзначылі ў Саўміне. У складзе дэлегацыі таксама прадстаўнікі Мінсельгасхарча.

Як паведамлялася раней, Беларусь прапануе Расіі прыняць дарожную карту для ўрэгулявання пытанняў па пастаўках малака. Яе разгляд і прыняцце зніме забарону на пастаўкі беларускіх прадпрыемстваў на расійскі рынак.

Рассельгаснагляд перанёс увядзенне забароны на пастаўкі малака і малочнай прадукцыі з Беларусі на 15 сакавіка. Першапачаткова заяўлялася аб забароне на пастаўкі з 26 лютага, затым ўвядзенне пераносілася на 6 сакавіка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?