Вы тут

На Міншчыне туман, ДАІ просіць кіроўцаў быць уважлівымі


У цяперашні час на дарогах Мінскай вобласці неспрыяльная абстаноўка з-за туману, прычым на асобных участках дарог бачнасць, асабліва паблізу рэк, вадаёмаў, у нізінах, менш за 300 метраў.


Фота: cherkasov.name

З мэтай бяспекі на дарогах рэкамендуецца аўтаўладальнікам адрэгуляваць святло фар, што палепшыць бачнасць у цёмны час сутак і выключыць магчымасць асляплення кіроўцаў сустрэчнага транспарту. Неабходна памятаць, што менавіта цяпер, пры нестабільнасці умоў надвор'я, асаблівую небяспеку ўяўляюць галалёдзіца і туман. Таму рэкамендуецца кіроўцам пры руху больш уважліва ацэньваць дарожную абстаноўку, выбіраць бяспечную хуткасць, праяўляць асцярожнасць і павышаную ўвагу. Пры руху ўключыць блізкае святло фар або процітуманыя фары!

Паважаныя вадзіцелі, па магчымасці выключыце прыпынакі на ўзбочынах дарог, раюць эксперты аўтаінспекцыі. Калі ж у гэтым ёсць неабходнасць, настойліва раім прымаць меры для забеспячэння ўласнай бяспекі. У выпадку неспадзяванага прыпынку транспартнага сродку ў цёмны час сутак, ва ўмовах недастатковай бачнасці, кіроўцам, пасажырам у мэтах сваёй жа бяспекі рэкамендавана апранаць святлоадбівальныя камізэлькі павышанай бачнасці. Пешаходам таксама лепш быць пільнымі і ў абавязковым парадку абазначаць сябе ў цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.