Вы тут

Беларусь і Чэхія падпісалі дагавор аб пенсійным забеспячэнні


Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэхіі ў Беларусі Мілан Экерт падпісалі сёння дагавор аб пенсійным забеспячэнні паміж дзвюма краінамі, паведамілі ў Мінпрацы.


"Падпісанне гэтага дакумента з'яўляецца чарговым важным крокам у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне пенсійнага забеспячэння. Дагавор распаўсюджваецца на грамадзян, якія пражываюць і працуюць або працавалі на тэрыторыі Беларусі і Чэхіі, і накіраваны на забеспячэнне і рэалізацыю імі пенсійных правоў за перыяды гэтай дзейнасці", - адзначылі ў міністэрстве.

З падпісаннем дакумента краіны дагаворваюцца аб прававым рэгуляванні па выплаце ўзносаў на абавязковае дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне (пенсійнае забеспячэнне, дапамога па часовай непрацаздольнасці, дапамога па цяжарнасці і родах і інш.); па назначэнні і выплаце пенсій (па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля).

Плацельшчыкі страхавых узносаў павінны выконваць агульныя правілы, дзеючыя ў дзяржаве, у якой працуюць. Пенсіі будуць назначацца кожнай дзяржавай у адпаведнасці са сваім заканадаўствам за стаж, напрацаваны на яе тэрыторыі, і выплачвацца на тэрыторыю дзяржавы пражывання грамадзяніна.

Дагавор уступіць у сілу пасля выканання бакамі неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.

Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам шматбаковага пагаднення ў галіне пенсійнага забеспячэння ўнутры Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Таксама рэспублікай заключаны двухбаковыя дагаворы па пытаннях пенсійнага забеспячэння з Украінай, Малдовай, Расіяй, Літвой, Латвіяй і Азербайджанам. Вядзецца работа над праектамі такіх дагавораў з Польшчай і Эстоніяй.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.