Вы тут

А як у нас з паперай?


Нядаўна Барысаўская папяровая фабрыка Дзяржзнака пачала вырабляць офісную паперу з макулатуры. І гэта вялікі крок наперад, бо раней у Беларусі гэтым ніхто не займаўся. Па словах спецыялістаў, адмысловае абсталяванне дазволіць не проста атрымаць новы для нашай краіны прадукт, але і перапрацоўваць больш макулатуры – да 2,5 тыс. тон у год. Але парадокс: на барысаўскае прадпрыемства сёння паступае менш за 20% беларускай сыравіны, астатняя закупляецца ў Расіі. Чаму так атрымліваецца, ці хапае сыравіны іншым прадпрыемствам, як увогуле ідуць справы са зборам паперы – на гэтыя пытанні адказалі супрацоўнікі дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў».

Фото БЕЛТА

– Якую паперу сёння можна здаць на перапрацоўку?

Кардонавую і папяровую ўпакоўку ад прадуктаў харчавання, касметыкі, бытавой хіміі, пісчую паперу, паперу для прынтэра. А таксама кнігі, часопісы, газеты, паштоўкі, сшыткі і нататнікі нават з металічнымі ўстаўкамі. Галоўнае патрабаванне – уся папера павінна быць чыстай, без тлустых плям. А вось чэкі, факсавую, ламініраваную і фотапаперу, а таксама пачкі запалак, скарыстаныя сурвэткі і шпалеры смела выкідвайце ў звычайнае смецце.

– Колькі прадпрыемстваў у Беларусі займаецца перапрацоўкай паперы?

У нашай краіне іх больш за 13. Яны ёсць у кожнай вобласці.

– Ці хапае ўсім сыравіны?

Згодна з пастановай Савета Міністраў, сыравіна размяркоўваецца ў залежнасці ад магутнасцяў абсталявання прадпрыемства. Мы вядзём маніторынг стану загружанасці заводаў. Па апошніх падліках, у цэлым макулатуры хапае. Выключэнне складае толькі папера высокай якасці.

– Чаму тады на Барысаўскай папяровай фабрыцы выкарыстоўваюць толькі 20% беларускай сыравіны, а астатнюю закупляюць за мяжой?

– Гэтаму прадпрыемству якраз і патрэбна сыравіна высокай якасці, бо для вытворчасці офіснай паперы іншы від макулатуры не падыдзе. Усяго існуе 13 відаў макулатуры. Зразумела, у Еўропе офісную паперу робяць і з сыравіны больш нізкай якасці, але пры гэтым выкарыстоўваюць не зусім бяспечныя адбельвальнікі. Прадпрыемствам вельмі не хапае добрай макулатуры (адходаў вытворчасці белай паперы), бо ад насельніцтва яе атрымаць немагчыма, застаюцца толькі юрыдычныя асобы. З кожнай перапрацоўкай макулатура страчвае сваю якасць. Адзін від паперы можна перапрацаваць не больш за чатыры разы. І тут трэба памятаць пра рацыянальную перапрацоўку. Нельга з макулатуры высокай якасці рабіць сурвэткі ці туалетную паперу, бо цыкл перапрацоўкі тады замкнецца.

– Як сёння ідуць справы са зборам паперы ў насельніцтва?

– За 2016 год яе сабрана 307 тыс. тон, што складае плошчу лесу ў 990 футбольных палёў.

– А ці хапае кантэйнераў для асобнага збору смецця, і калі плануюць павялічыць іх колькасць?

Кантэйнераў адназначна не хапае. Каб забяспечыць імі ўсе двары па Беларусі, патрэбна ў два разы больш. Спадзяемся, іх колькасць павялічыцца ў наступным годзе. Не трэба забывацца і пра пункты прыёму, якія ёсць у кожным горадзе. Як паказвае статыстыка, людзі часцей здаюць макулатуру туды, чым выкідваюць у кантэйнеры. Таксама паперу збіраюць у школах, на прадпрыемствах.

– Куды звяртацца, калі парушаны правілы эксплуатацыі рознакаляровых кантэйнераў?

У ЖРЭА – яны адказваюць за гэта.

– Змешванне адходаў з кантэйнераў для раздзельнага збору смецця – не парушэнне?

Пакуль не, аднак мы лічым, што гэта няправільна. Такое, на жаль, практыкуецца ў Мінску і аргументуецца зніжэннем выдаткаў на транспарціроўку. Але мы спадзяемся, што хутка гэты пункт будзе перагледжаны.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».