Вы тут

Дзевяць параалімпійскіх медалёў заваявалі беларусы ў Пхёнчхане


Наш параалімпійскі дэсант, які высадзіўся ў Паўднёвай Карэі, невялікі. Пятнаццаць атлетаў выступаюць усяго ў двух відах спорту — біятлоне і лыжных гонках. Але наколькі рэзультатыўна!


Першы залаты медаль на рахунак нашай каманды запісала Святлана Сахоненка ў лыжнай гонцы на 15 кіламетраў вольным стылем сярод спартсменак у катэгорыі для атлетаў з парушэннямі зроку. З гэтым дасягненнем яе павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў упэўненасць, што поспехі Святланы Сахоненкі будуць яркім арыенцірам для нашых спартсменаў, стымулам змагацца і дамагацца значных вынікаў у славу Беларусі.

Вестка пра тое, што Святлана Сахоненка выйграла другі залаты медаль, прыйшла ўчора. Яна фінішавала першай у фінале на дыстанцыі ў паўтара кіламетра. Акрамя таго, яшчэ ў стартавы дзень Параалімпіяды беларуска стала бронзавым прызёрам у спрынтарскай гонцы на шэсць кіламетраў.

Яшчэ адно «золата» Беларусі прынёс Юрый Голуб. Ён стаў найлепшым у біятлоннай гонцы на дванаццаць з паловай кіламетраў сярод атлетаў з парушэннямі зроку. Да гэтага Юрый Голуб ужо двойчы ўздымаўся на параалімпійскі п'едэстал, выйграўшы «серабро» ў біятлонным спрынце на 7,5 кіламетра і лыжнай гонцы на 20 кіламетраў.

Два сярэбраныя медалі ў капілку беларускай зборнай прынёс Дзмітрый Лобан. Другое месца ён заняў у біятлонным спрынце на 7,5 кіламетра і ў лыжнай гонцы на 1,1 кіламетра. Бронзавы медаль таксама на рахунку біятланісткі Лідзіі Графеевай, якая стала трэцяй у спрынтарскай гонцы.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.