Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Спікер верхняй палаты — пра беспамылковыя заканадаўчыя рашэнні

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інструменты павышэння эфектыўнасці нарматворчай дзейнасці» адбылася ў Савеце Рэспублікі.

Адкрываючы яе, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што Беларусі ёсць чым ганарыцца ў фарміраванні сучаснага і досыць поўнага заканадаўства, але жыццё не стаіць на месцы. І калі ў першыя гады дзяржаўнага будаўніцтва нароўні з сістэмнымі, кадыфікаванымі заканадаўчымі актамі прымалася значная колькасць нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць асобныя пытанні, а таксама канцэптуальныя напрамкі развіцця, то цяпер праца ідзе над комплекснымі і сістэмнымі заканадаўчымі рашэннямі.

Паводле яго слоў, даводзіцца ў практычнай дзейнасці сутыкацца з фактамі месніцтва, ведамаснасці, якія наносяць шкоду рэальнай справе. «Калі гаворка ідзе пра важныя дзяржаўныя задачы, не павінна быць пазіцыі «мая хата з краю!». Намаганні ўсіх дзяржаўных і камерцыйных структур варта падпарадкаваць дасягненню пастаўленых мэт», — падкрэсліў спікер верхняй палаты.

«Наша агульная задача — выпрацаваць беспамылковыя заканадаўчыя рашэнні, якія забяспечваюць фарміраванне спрыяльных умоў для развіцця эканомікі, а ў канчатковым выніку — дабрабыт кожнага грамадзяніна», — дадаў Міхаіл Мясніковіч. У гэтым пытанні на парламент ускладаецца асаблівая адказнасць: ён прымае законы — нарматыўныя прававыя акты, якія замацоўваюць прынцыпы і нормы рэгулявання найбольш важных грамадскіх адносін.

Удзельнікамі канферэнцыі сталі члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Канстытуцыйнага Суда, Вярхоўнага Суда, шэрагу міністэрстваў, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, навукоўцы і замежныя эксперты.


У Савеце Рэспублікі павіншавалі прадстаўніц прыгожай паловы

Колькасць жанчын — а іх нямала — гэта тое, чым можа пахваліцца беларускі парламент. Ёсць каго віншаваць! Святочнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню, прайшло ў Савеце Рэспублікі напярэдадні Свята.

Членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і работнікаў Сакратарыята Савета Рэспублікі павіншавалі народны артыст Беларусі Васіль Раінчык і ансамбль «Верасы».

Нагадаем, што з 23 лютага сенатараў і работнікаў Сакратарыята Савета Рэспублікі павіншавалі артысты беларускай эстрады — Алена Ланская і Настасся Масквіна.


У Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Рахманава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Панкаджам Саксена

Бакі абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Асаблівая ўвага аддадзена магчымасцям удзелу індыйскіх кампаній у будаўніцтве мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу ў пасёлку Балбасава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Беларусь зацікаўлена ў стварэнні на яго базе буйнога індыйскага інвестыцыйнага кластара для прыцягнення прамых замежных інвестыцый для рэалізацыі праектаў у галіне фармацэўтыкі, машынабудавання, тэкстыльнай прамысловасці, сельскай гаспадаркі. «На дадзеным этапе нам важна знайсці канкрэтных партнёраў з індыйскага боку для рэалізацыі праектаў у Балбасаве і мы гатовыя абмяркоўваць магчымыя варыянты кааперацыі», — падкрэсліў Сяргей Рахманаў.

У найбліжэйшы час у Савеце Рэспублікі адбудзецца нарада пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча, упаўнаважанага па супрацоўніцтве з Індыяй, дзе разгледзяць канкрэтныя ўмовы рэалізацыі запланаваных у Аршанскім раёне праектаў. «Мы зацікаўлены ў прыцягненні да іх абмеркавання прадстаўнікоў навуковай і дзелавой супольнасці — для таго каб не толькі дэталёва распланаваць намечаныя дзеянні, але і эфектыўна выбудаваць агульную стратэгію развіцця супрацоўніцтва з Індыяй па прыярытэтных напрамках», — дадаў Сяргей Рахманаў.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.