Вы тут

Кацярына Зенкевіч: Пільная ўвага будзе ўдзелена навядзенню парадку


Адбылася першая сесія Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў новага склікання.

Старшынёй Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў абрана Кацярына ЗЕНКЕВІЧ. Дэпутаты 28-га склікання аднагалосна аддалі перавагу прадстаўніцы ад Бярэзінскай выбарчай акругі № 55, якая да гэтага ўзначальвала Гомельскі абласны тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасці.


Старшыня абласнога выбаркама Аляксей НЯВЕРАЎ адзначыў, што падчас выбарчай кампаніі было зарэгістравана 147 прэтэндэнтаў у аблсавет. Конкурс склаў 2,5 кандыдата на месца. На выбарах, якія адбыліся 18 лютага, пры высокай актыўнасці абраны 60 дэпутатаў аблсавета.

— Па ўзросце склад дэпутатаў размяркоўваецца наступным чынам: да 41 года — 2 чалавекі, ад 41 да 50 гадоў — 32 чалавекі, ад 51 да 60 гадоў — 24 чалавекі, больш за 60 — 2 чалавекі. Найбольш у абласным Савеце прадстаўнікоў прамысловасці, транспарту і будаўнічых арганізацый. Ёсць адзін прадпрымальнік. У ліку дэпутатаў тры члены Камуністычнай партыі Беларусі. Па два прадстаўнікі — ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды, 53 беспартыйныя.

На сесіі прызнаны паўнамоцтвы Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання. Аляксей Нявераў павіншаваў новы склад і пажадаў паспяховай работы на карысць жыхароў Гомельшчыны. Алег Барысенка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў мінулага склікання, прадстаўляючы на гэтую пасаду кандыдатуру Кацярыны Зенкевіч, падкрэсліў, што структура, якую яна ўзначальвала апошнія 10 гадоў, займала лідзіруючыя пазіцыі ў краіне:

— У якасці дырэктара Гомельскага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці ёю многа было зроблена для ўцягвання ў гаспадарчы абарот маёмасці. Таму абавязкова будзе эфектыўнасць работы і ў новым кірунку.

Усе, хто рэкамендаваў Кацярыну Зенкевіч, казалі пра яе як пра чалавека, якому ўласцівыя справядлівасць, настойлівасць, сістэмны падыход да справы, адказнасць, самакрытычнасць, патрабавальнасць да сябе і падначаленых.

У рабоце першай сесіі абласнога Савета дэпутатаў прыняў удзел старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір ДВОРНІК. Губернатар падзякаваў за працу старшыні аблсавета дэпутатаў мінулага склікання Алегу Барысенку, а таксама павіншаваў яго пераемніка — Кацярыну Зенкевіч з абраннем на важную пасаду. Кіраўнік вобласці падкрэсліў прадукцыйнасць працы дэпутацкага корпуса, адзначыўшы, што ў новым скліканні асноўны вектар узаемадзеяння органаў выканаўчай улады і дэпутацкага корпуса будзе скіраваны на далейшае развіццё рэгіёна і павышэнне дабрабыту людзей.

— У сённяшнім складзе аблсавета 40 % людзі, якія раней удзельнічалі ў дэпутацкай дзейнасці. Тым, хто толькі прыйшоў у орган прадстаўнічай улады, трэба вучыцца і пераймаць вопыт у іх. На Гомельшчыне заўсёды ёсць пераемнасць традыцый ва ўсіх кірунках. Трэба і надалей развіваць усё самае лепшае і працаваць разам.

На першай сесіі быў абраны і намеснік старшыні Гомельскага аблсавета. Ім зноў стаў дэпутат па Крысталаўскай выбарчай акрузе № 10 Алег Іванцоў, які працуе галоўным урачом Гомельскага абласнога клінічнага шпіталя інвалідаў Айчыннай вайны.

На сесіі створана пяць пастаянных камісій абласнога Савета дэпутатаў: па мандатах, законнасці, мясцовым кіраванні і самакіраванні; па эканоміцы, бюджэце, фінансах і камунальнай уласнасці; па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сувязі і жыллёва-камунальнай гаспадарцы; па аграрных пытаннях, экалогіі і праблемах пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; па развіцці сацыяльнай сферы. (Дарэчы, камісій стала на дзве менш.)

Новы старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч падзякавала дэпутатам за аказаны давер і падкрэсліла, што асноўная работа народных выбраннікаў будзе накіравана на развіццё і росквіт Гомельскай вобласці:

— Мы працягнем найлепшыя традыцыі, закладзеныя раней. Таксама будзем імкнуцца прынесці новыя перспектыўныя ідэі і ініцыятывы ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. 2018 год абвешчаны Годам малой радзімы, таму самая пільная ўвага будзе ўдзелена навядзенню парадку як у населеных пунктах, сельскіх і гарадскіх, так і на прадпрыемствах. Акрамя таго, нязменнай застаецца задача рашэння надзённых пытанняў, якія хвалююць жыхароў Гомельскай вобласці.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Карысная пераемнасць традыцый

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.