Вы тут

У Брэсце аб'яўлены месячнік па навядзенні парадку


У Брэсце аб'яўлены месячнік па навядзенні парадку. І не проста аб'яўлены, а некаторыя службы, установы і арганізацыі прыступілі да прыборкі тэрыторыі. Снег сышоў, падсохла, значыць, самы час вымесці леташняе смецце і сустрэць вясну чыстымі вуліцамі і дварамі.


Пры­бор­ка на на­бя­рэж­най Фран­цыс­ка Ска­ры­ны.

Першымі на вясновую работу выйшлі работнікі гарадской камунальнай гаспадаркі. Яны прыбіралі тэрыторыю гарадскога пляжа ўздоўж набярэжнай Францыска Скарыны. Гэта адно з любімых месцаў адпачынку брастаўчан у цэнтры горада.

Далей будзе арганізаваны працоўны марафон па прывядзенні ў парадак вуліц, двароў, сквераў і паркаў, санітарная ўборка зон гарадскіх лесапаркаў і месцаў масавага адпачынку. Летась у гэтай рабоце прынялі ўдзел многія працоўныя калектывы, прадстаўнікі маладзёжных арганізацый, студэнты і школьнікі, прайшлі арганізаваныя гарвыканкамам суботнікі. На іх добраахвотнікі з ліку гараджан зрабілі вялікую работу па ўпрыгажэнні і паляпшэнні горада. Сёлета работа прадоўжыцца.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Працоўны марафон

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».