Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Расіянін сабраў калекцыю каціных вусоў

Члены сям'і пяць гадоў асцярожна збіралі вусы ката Цімафея.

Сваю калекцыю каціных вусоў, якія выпалі, гаспадар ката Антон прысвяціў ідэі асцярожнага і ўважлівага стаўлення да жывёл. «У кожнага ката павінен быць добры гаспадар, які яго любіць! Нават просты дваровы кот можа стаць рэкардсменам і пражыць сваё жыццё пухната!» — расказаў СМІ малады чалавек. На сённяшні дзень незвычайная калекцыя налічвае 150 асобнікаў. Усе вусы захоўваюцца ў спецыяльнай прыгожай скрыначцы. У Міжнародным агенцтве рэгістрацыі рэкордаў «Інтэррэкорд» пацвердзілі, што самая вялікая калекцыя вусоў, якія выпалі, афіцыйна зарэгістраваная ў Кнізе рэкордаў Расіі.


Не купіў шаўрму — развод

Егіпцянка вырашыла развесціся з мужам пасля таго, як той адмовіўся купіць ёй шаўрму, паведаміла выданне Khaleej Tіmes.

«Паводле традыцый, нас пазнаёмілі бацькі. Я ўпершыню ўбачыла яго ўсяго за пару месяцаў да вяселля і не заўважыла, які ён скупы», — расказала жанчына. Па яе словах, у першы ж тыдзень пасля шлюбу муж заявіў ёй, што ненавідзіць куды-небудзь хадзіць, таму што гэта «пустая трата грошай». Аднак праз сорак дзён пасля вяселля жанчына ўсё ж угаварыла мужа ўпершыню пайсці пагуляць. Падчас прагулкі яна папрасіла яго купіць шаўрму, але той адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што ўжо набыў ёй сок. Мужчына абвінаваціў яе ў меркантыльнасці і зладзіў скандал. Пасля гэтага жанчына канчаткова вырашыла вярнуцца да бацькоў і ў той жа дзень падала заяву на развод. У найбліжэйшыя некалькі тыдняў яе разгледзіць суд.


Здаровы сэнс прынёс грошы

Жыхар ЗША Кені Бачман пасля бурнай вечарынкі змог даехаць да свайго дома ў суседнім штаце бясплатна, паведамляе партал Fortune.

Спачатку амерыканец быў упэўнены, што таксі давязе яго да ўніверсітэта Заходняй Вірджыніі, дзе і быў размешчаны яго гатэль. Але ён няправільна назваў адрас і паехаў да сябе дадому ў Нью-Джэрсі, за 577 кіламетраў ад месца прызначэння. Кошт паездкі склаў 1635 долараў. Усвядоміўшы промах, Бачман вырашыў сабраць грошы на таксі краўдфандынгам на вядомым сайце. Аднак людзі не паспелі дапамагчы мужчыну. Паездку аплаціла кампанія, якая займаецца дастаўкай здаровай ежы. У фірме растлумачылі, што кампанія падтрымлівае яго рашэнне скарыстацца бяспечным спосабам дабірацца дадому, замест таго каб ехаць у п'яным стане за рулём аўтамабіля.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».