Вы тут

На Магілёўшчыне вырашаецца праблема дэбіторскай запазычанасці


Адна з праблем сённяшніх прадпрыемстваў — дэбіторская запазычанасць, калі спажыўцы іх тавараў, паслуг, работ своечасова не вяртаюць грошы. Гэта прыводзіць да зніжэння абаротных сродкаў, праблем з выплатай заработнай платы і, як вынік, пагаршэння фінансавага становішча самога прадпрыемства. Летась органамі пракуратуры Магілёўскай вобласці было праверана 30 арганізацый дзяржаўнай уласнасці і выяўлены шэраг парушэнняў.


— Росту знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці шмат у чым спрыялі дрэннае вывучэнне фінансавай стабільнасці і плацежаздольнасці контрагентаў, парушэнні парадку заключэння і выканання дагавораў, неналежная якасць правядзення прэтэнзійна-іскавай дзейнасці па спагнанні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, недастатковы ўзровень кантролю за дзейнасцю ўласнай тавараправоднай сеткі, — адзначыў намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Аляксандр Катляр.

Па выніках праверак органамі пракуратуры для ліквідацыі парушэнняў суб'ектам гаспадарання накіравана 18 актаў нагляду, прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці 12 асоб. У мэтах абароны эканамічных інтарэсаў прадпрыемстваў падрыхтавана і накіравана ў эканамічныя суды 4 іскавыя заявы аб спагнанні знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці на агульную суму 10,3 мільёна расійскіх рублёў і 467 тысяч еўра. Пры садзейнічанні органаў пракуратуры арганізацыям вобласці вернута 18,7 мільёна расійскіх рублёў і 13 тысяч еўра. Па фактах несвоечасовых разлікаў за пастаўленую прадукцыю нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб адкрытых акцыянерных таварыстваў «Папяровая фабрыка «Спартак» і «Малочныя горкі» , а таксама суб'екта гаспадарання з Санкт-Пецярбурга — таварыства з абмежаванай адказнасцю «Еўрапалімер».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Дапамаглі звесці дэбет з крэдытам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».