Вы тут

Вядучым праграмы на «Беларусь 5» стане вядомы расійскі аглядальнік


На наступным тыдні нацыянальны спартыўны тэлеканал абяцае ўразіць беларускіх балельшчыкаў новым праектам «Кікнадзэ. Меркаванне». У аўтарскай праграме, створанай сумесна з тэлеканалам Саюзнай дзяржавы «БелРос», папулярны тэлевядучы Кірыл Кікнадзэ (аглядальнік і аўтар праграм на НТБ, «Матч ТБ») спалучыць свежую інфармацыю, аналітыку і фармат ток-шоу.


«Думаю, нашым гледачам будзе цікава пачуць кампетэнтнае меркаванне збоку, даведацца, як нашых спартсменаў успрымаюць на міжнароднай арэне, — мяркуе кіраўнік «Беларусь 5» Павел Булацкі. — І цалкам магчыма, што гэты свежы погляд падштурхне нас да новых крокаў у развіцці беларускага спорту».

Бягучыя спартыўныя і каляспартыўныя падзеі будзе ацэньваць і аналізаваць як сам вядучы, так і запрошаныя госці ў студыі, таму, як сцвярджаюць стваральнікі праграмы, яна будзе дынамічнай і разнапланавай. Першы выпуск «Меркавання...» гледачы ўбачаць ужо 23 сакавіка ў 11.45.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота прадстаўлена прэс-службай БТРК

Загаловак у газеце: Спорт — як ён выглядае

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.