Вы тут

У ноч на нядзелю - да 19 градусаў марозу


Пасля даволі цёплага надвор'я, якое ўтрымлівалася на гэтым тыдні, да нас зноў вяртаюцца маразы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам перыферыі скандынаўскага антыцыклону, а з паўночнымі вятрамі да нас накіруецца халоднае паветра з поўначы Еўропы. Будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па поўдні краіны пройдзе невялікі снег. У сярэдзіне дня рэзка пахаладае, на дарогах утворыцца галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе не вышэй чым мінус 1 — мінус 7 градусаў. У выхадныя дні ўмовы надвор'я будзе ў асноўным вызначаць халодны антыцыклон, толькі ў суботу ў паўднёвых раёнах адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца далейшае ўзмацненне маразоў.

У суботу ўначы пераважна па паўднёвай палове краіны, удзень у асноўным па Гомельскай і Магілёўскай абласцях чакаецца снег, месцамі — моцны снег, завіруха. У гэтых рэгіёнах дыскамфорту дабавіць моцны парывісты вецер. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы знізіцца да 7—13 марозу, па паўночным усходзе краіны прагназуецца ад мінус 14 да мінус 17 градусаў. Холадна будзе і ўдзень — 3—9 марозу. Захаваецца халоднае надвор'е і ў нядзелю. Будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 11 да мінус 17 градусаў, у асобных раёнах яна панізіцца да мінус 18 — мінус 19 градусаў. Удзень у другой палове дня пры невялікай воблачнасці будзе ад нуля да мінус 6 градусаў.

Згодна з доўгатэрміновымі прагнозамі айчынных спецыялістаў, у панядзелак у асобных раёнах Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўдзень чакаецца ад мінус 4 да 3 градусаў цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».