Вы тут

У Карэлічах прайшоў «Запалкавы турнір»


Калодзеж і цягнік з запалак, карабель з пачка і іншыя конкурсы на хуткасць, логіку і крэатыўнасць па выкарыстанні «чыркалак». Такія забавы прапанавалі дзецям замест звычайнай лекцыі па бяспецы падчас «Запалкавага турніру», які прайшоў днямі ў гарадскім пасёлку Карэлічы Гродзенскай вобласці.


— Прымеркаванае да Міжнароднага дня запалкі і прафілактыкі дзіцячага траўматызму мерапрыемства мела на мэце паказаць школьнікам, што запалкі — гэта не толькі небяспека, але і карысны атрыбут штодзённага жыцця, — расказала Аксана БАСЮК, загадчык аддзела метадычнай працы Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. — Дзеці самі разважалі, што запалкі могуць і прынесці бяду з пажарам, і дапамагчы запаліць агонь для цяпла і гатавання ежы.

Арганізатары зладзілі сапраўдную спартакіяду. Малыя на хуткасць пераносілі пачкі на галаве, плячах і кулаку. На хуткасць будавалі з запалак самы высокі калодзеж і самы доўгі цягнік. Прычым «вагоны» павінны былі мець па два колы і прычапную прыладу паміж сабой.

Прадстаўнік раённай арганізацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях расказала дзецям пра небяспеку гульняў з агнём і запалкамі. А роставая лялька — пачак з запалкамі, — зробленая супрацоўнікамі цэнтра, дапамагала ўсім удзельнікам.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».