Вы тут

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў краіне павялічылася на 2%


У гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) у студзені - лютым 2018 года вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала Br1612,3 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася ў супастаўных цэнах на 2 працэнты, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br1547,3 млн, што ў супастаўных цэнах на 2,4 працэнта больш, чым у студзені - лютым 2017-га.

У гаспадарках усіх катэгорый атрымана (выгадавана) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 297,9 тыс. т, што на 0,8 працэнта больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года, малака атрымана 1127,8 тыс. т (на 3,8 працэнта больш), яек - 523,3 млн штук (на 1,2 працэнта больш).

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць (гадаванне) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 282,2 тыс. т і ў параўнанні са студзенем - лютым 2017 года павялічылася на 1,3 працэнта, малака атрымана 1098,5 тыс. т, што на 4,1 больш, яек - 468,6 млн штук (на 0,6 працэнта больш).

На 1 сакавіка 2018 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 4,3 млн галоў, што ў параўнанні з аналагічнай датай папярэдняга года больш на 1,1 працэнта, у тым ліку кароў - 1,4 млн галоў (на 0,3 працэнта больш). Колькасць свіней склала 2,7 млн галоў, або 97 працэнтаў да ўзроўню адпаведнай даты папярэдняга года.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».