Вы тут

Тры міні-кірмашы вакансій пройдуць у Мінску 20-22 сакавіка


Сталічная служба занятасці на наступным тыдні правядзе тры міні-кірмашы вакансій, паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.


Першае мерапрыемства запланавана на 20 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання грамадзян №2 упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне (пр-т Любімава, 14). У міні-кірмашы прымуць удзел прадстаўнікі Спецыялізаванага будаўнічага ўпраўлення №4, Упраўлення дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама (яны ж удзельнікі кірмашу 21 сакавіка), упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінску.

Наступны міні-кірмаш адбудзецца 21 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання грамадзян №1 (вул. Якуба Коласа, 69). Вакансіі суіскальнікаў прапануюць таксама прадстаўнікі філіяла №3 "Мінскі камбінат сілікатных вырабаў", ААТ "Беларускі цэментны завод".

22 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання грамадзян №3 (вул. Шчарбакова, 32) свае прапановы аб працаўладкаванні прадставяць "Мінскінтэркапс" і ААТ "КСП-92".

Усе мерапрыемствы будуць праходзіць з 10.00 да 12.00, можна даведацца аб наяўнасці вакансій, умовах працы і аплаце, пракансультавацца па пытаннях занятасці, перанавучання, атрымання субсідый на арганізацыю ўласнай справы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?