Вы тут

Адрэстаўрыраваны фільм "Ідзі і глядзі" пакажуць у Мінску 19 сакавіка


Адрэстаўрыраваную ваенную драму рэжысёра Элема Клімава па сцэнарыі Алеся Адамовіча "Ідзі і глядзі" ("Беларусьфільм", "Масфільм", 1985 год) пакажуць 19 сакавіка ў Доме кіно ў Мінску да 75-годдзя трагедыі Хатыні. Аб гэтым паведамілі на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".


Фота: smolensk-i.ru

Карціна была адрэстаўрыравана спецыялістамі кінаканцэрна "Масфільм" і ў 2017 годзе атрымала галоўны прыз на 74-м Венецыянскім кінафестывалі ў намінацыі "Венецыянская класіка" за лепшы адрэстаўрыраваны фільм.

Прэм'ера фільма "Ідзі і глядзі" адбылася летам 1985 года на Маскоўскім міжнародным кінафестывалі, дзе ён быў удастоены "Залатога прыза" і адзначаны прэміяй FIPRESCI. За больш як 30 гадоў з моманту стварэння фільм станавіўся лаўрэатам многіх прэстыжных кінафестываляў. У 1985 годзе быў вылучаны ад СССР у лік прэтэндэнтаў на прэмію "Оскар" у намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове".

Паводле даных апытання чытачоў часопіса "Советский экран", "Ідзі і глядзі" быў прызнаны лепшым фільмам 1986 года, а пасля замацаваўся ў многіх кінарэйтынгах, у тым ліку і замежных. Фільм мае рэйтынг 95 працэнтаў "свежасці" па шкале Rotten Tomatoes. Па версіі часопіса Time Out, карціна займае шосты радок у спісе "50 лепшых ваенных фільмаў усіх часоў", адначасова з'яўляючыся лепшым фільмам пра Другую сусветную вайну. У 2008 годзе брытанскі часопіс Empire ўключыў стужку ў спіс "500 найвялікшых фільмаў усіх часоў". Па выніках апытання, праведзенага ў 2012 годзе брытанскім часопісам Sight & Sound сярод рэжысёраў, карціна заняла 30-е месца ў спісе лепшых фільмаў усіх часоў.

Паказ стане сумеснай акцыяй Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і кінаканцэрна "Масфільм" пры падтрымцы Беларускага саюза кінематаграфістаў. Білеты можна набыць у касах Дома кіно. Пачатак у 16.00.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.