Вы тут

ДАІ пераходзіць на ўзмоцнены варыянт нясення службы


У гэтыя выхадныя на тэрыторыі некаторых абласцей краіны прагназуюцца неспрыяльныя ўмовы надвор'я ў выглядзе галалёдзіцы, выпадзення снегу, значнага паніжэння тэмпературы паветра. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць усіх удзельнікаў дарожнага руху безумоўна выконваць Правілы дарожнага руху і выконваць павышаныя меры бяспекі на непрадказальнай, хаця і сакавіцкай, але ўсё ж зімовай дарозе.


Фота: thesun.co.uk

У першую чаргу неабходна выбіраць бяспечную хуткасць, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў, асабліва на закругленнях дарог, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал руху, адмовіцца ад здзяйснення неабдуманых манеўраў.

Пешаходы таксама павінны праяўляць павышаную асцярожнасць пры ўдзеле ў дарожным руху. Пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах. Перад выхадам на праезную частку пераканацца ў тым, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца. Акуратна набліжацца да краю праезнай часткі, каб не трапіць пад колы. Быць уважлівымі ў дварах. Вызначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі.

У сувязі са складанымі і небяспечнымі метэаралагічнымі з'явамі праца Дзяржаўтаінспекцыі арганізавана па ўзмоцненым варыянце нясення службы. Асабісты склад дарожна-патрульнай службы арыентаваны на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху (кіроўцам і пешаходам) і забеспячэнне бяспечных умоў руху.

Супрацоўнікі спецузвадоў і спецпадраздзяленняў ДПС акажуць практычную дапамогу раёнам з найбольш неспрыяльнай дарожна-транспартнай абстаноўкай. Пры гэтым у ходзе адпрацовак асноўныя намаганні будуць сканцэнтраваны на выяўленні кіроўцаў, якія знаходзяцца ў стане ап'янення і якія не маюць права кіравання, а таксама спыненні парушэнняў, якія здзяйсняюцца нецвярозымі пешаходамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.