Вы тут

Кар'ерны форум арганізуе 3 красавіка БДУ


У гэтым годзе ў аснову канцэпцыі мерапрыемства пакладзена ідэя мадэлі “Універсітэта 3.0.”: удасканаленне ўзаемадзеяння ВНУ з заказчыкамі кадраў і ўмацаванне сувязяў паміж і ўніверсітэтамі і прадпрыемствамі.


Фота Сяргея Нікановіча.

— Асноўная задача “Кар'ернага форуму БДУ —2018” заключаецца ў гарманізацыі сувязяў і наладжванні ўзаемадзеяння ў ланцужку “працадаўца—універсітэт—студэнт”. Мы адкрытыя да прапаноў ад заказчыкаў і студэнтаў па ўдасканаленні сістэмы працаўладкавання маладых спецыялістаў, — падкрэслівае начальнік упраўлення кадраў Белдзяржуніверсітэта Наталля НЯПЕЎНАЯ. — Форум стане той пляцоўкай, дзе кожны зможа агучыць не толькі свой пункт гледжання на арганізацыю супрацоўніцтва, але і заявіць пра ўласныя мэты, інтарэсы і патрэбы.

Праграма секцыі для студэнтаў уключае мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў моладзі навыкаў самапрэзентацыі, праходжання субяседавання, складання рэзюмэ. Ім будзе прапанавана наведаць майстар-класы па развіцці асобасных якасцяў, прайсці экспрэс-інтэрв'ю з працадаўцамі і атрымаць рэкамендацыі па пошуку працы. У рамках форуму разгорнецца традыцыйны “Кірмаш вакансій” з удзелам больш як 30 айчынных і міжнародных кампаній. Наведаць яго могуць студэнты любой ВНУ.

Упершыню ў рамках форуму будзе арганізаваны конкурс “Відэарэзюме”. Гэта ўнікальная магчымасць для моладзі асвоіць тэхніку складання сучаснага рэзюмэ. Прыём заявак для ўдзелу адкрыты на сайце і працягнецца да 22 сакавіка. Усе зарэгістраваныя студэнты змогуць на працягу двух дзён прайсці навучанне па складанні прэзентацыйнага роліка. Лепшыя “візітоўкі” будуць прадэманстраваныя на форуме падчас адкрытага паказу. Акрамя таго, рэзюмэ ўсіх удзельнікаў конкурсу ацэняць эксперты, што дазволіць студэнтам у далейшым выкарыстоўваць свае відэапрэзентацыі пры працаўладкаванні. Таксама ў рамках фіналу выступяць псіхолагі-практыкі і спецыялісты па аратарскім майстэрстве і невербальнай камунікацыі.

Удзельнікамі секцыі “Кампаніі” стануць прадстаўнікі БДУ і кіраўнікі арганізацый. Яны падзеляцца эфектыўным досведам узаемадзеяння ў вырашэнні пытанняў працаўладкавання маладых спецыялістаў. Працягнецца тэма на панэльнай дыскусіі, дзе будуць агучаны веды, навыкі і ўменні выпускніка, запатрабаваныя сучаснай эканомікай. Кампаніі прапануюць сваё бачанне таго, якіх спецыялістаў чакае рынак працы. Таксама патэнцыйным працадаўцам прэзентуюць “Электронную базу рэзюмэ выпускнікоў БДУ”, ​​дзе сабраны звесткі аб старшакурсніках усіх факультэтаў універсітэта.

Упершыню на форуме будзе арганізавана секцыя каардынатараў БДУ. Яна накіраваная  на ўдасканаленне работы падраздзяленняў універсітэта па працаўладкаванні студэнтаў і ўзаемадзеянні з працадаўцамі. Удзельнікамі стануць адказныя на факультэтах за дадзены кірунак супрацоўнікі БДУ. Спікерамі выступяць вядомыя эксперты, НR-менеджары і бізнес-трэнеры, якія падзеляцца актуальнымі метадамі пошуку вакансій для маладых спецыялістаў і капіталізацыі асабістага брэнда. На сустрэчу запрошаныя таксама маладыя спецыялісты і кіраўнікі кампаній.

Усе дзеянні Кар’ернага форуму разгорнуцца на пляцоўках “Прэзідэнт-гатэля” (вул. Кірава, 18). Пачатак у 10.00. Арганізатарам выступіла ўпраўленне кадраў БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».