Вы тут

На курорце ў Грузіі зламаўся пад'ёмнік, людзІ скакалі ўніз (відэа)


У Грузіі на гарналыжным курорце Гудаури зламаўся пад'ёмнік: па нейкай прычыне адмовілі тармазы, людзі на вялікай хуткасці паляцелі ўніз. У выніку аварыі многія атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Крыніцы паведамляюць пра пераломы.


Мяркуючы па відэа, знятым відавочцамі, гарналыжнікі таксама вымушаныя самастойна спускацца з канаткі, саскокваючы з вышыні. Па дадзеных тэлеканала, пацярпелі не менш за 10 чалавек. Сярод іх чацвёра расійскіх турыстаў, два ўкраінцы і цяжарная грамадзянка Швецыі.

«Пад'ёмнік на гару Садзелі спачатку затрымаўся, а потым рэзка пайшоў уніз. Хто паспеў саскочыць, той альбо абышоўся спалохам, альбо зламаў ногі. Тыя, хто даляцелі да нізу, паламаліся куды больш сур'ёзна», - напісаў у сацсетках адзін з відавочцаў.

Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі пачало расследаванне па факце здарэння.

onliner.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.