Вы тут

У Мінску прэзентавалі кнігу пра трагедыю Хатыні


Прэзентацыя кнігі "Хатынь. Трагедыя беларускага народа" адбылася сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


Фота: nikantravel.ru

Кніга выйшла на трох мовах - беларускай, рускай і англійскай - у выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" да 75-годдзя трагедыі Хатыні. Гэта навукова-папулярнае выданне з дакументальнай асновай. У ім выкладзены гістарычныя звесткі пра Хатынь пачынаючы з XVI стагоддзя, распавядаецца аб трагедыі гэтай і іншых беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў Вялікую Айчынную вайну, гісторыю стварэння мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Тыраж склаў 1,2 тыс. асобнікаў.

Аўтар кнігі, дырэктар мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Артур Зельскі падчас прэзентацыі распавёў, што працаваў над ёй некалькі гадоў. Ён прызнаўся, што складаней за ўсё было працаваць з дакументамі: даводзілася часам адкладаць працу, таму што пачуцці ад прачытанага залівалі. Таксама Артур Зельскі падзяліўся планамі з нагоды стварэння кнігі пра трагедыю Хатыні для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

"Попел Хатыні павінен стукаць у нашыя сэрцы. Гэта не толькі помнік спаленым вёскам - гэта помнік усім мірным людзям Беларусі, якія сталі ахвярамі агрэсіі, войны, нацызму. І яшчэ помнік дзецям, таму што яны становяцца першымі ахвярамі любой вайны", - падкрэсліў аўтар .

Плануецца, што кнігу можна будзе купіць у мемарыяльным комплексе "Хатынь". Акрамя таго, яна з'явіцца ў бібліятэках Мінскай вобласці.

Мемарыяльны комплекс "Хатынь" для ўсяго свету - сімвал незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 22 сакавіка 1943 года гітлераўскія карнікі знішчылі вёску, спалілі жыўцом і расстралялі амаль усіх яе жыхароў - 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Лёс Хатыні падзялілі сотні іншых беларускіх вёсак.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.